Сёння мы адзначаем 27 гадавіну прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Што гэта такое і чаму гэта важна? Вось такі адказ дае партал pravo.by.
«Канстытуцыя Рэспублікі – Асноўны Закон Рэспублікі Беларусь, які мае найвышэйшую юрыдычную сілу і замацоўвае базавыя прынцыпы і нормы прававога рэгулявання найважнейшых грамадскіх адносінаў (артыкул 12 Закону Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2018 года «Аб нарматыўных прававых актах»).
Ёсць адна істотная асаблівасць – Канстытуцыя можа быць колькі заўгодна добрай. Напрыклад, так званая «сталінская канстытуцыя», прынятая ў СССР у 1936 годзе была для свайго часу цалкам дэмакратычнай. Але людзі пры гэтым жылі ў таталітарнай дзяржаве.
Парадокс? Зусім не.
Вырашальнае значэнне мае не тое, наколькі прагрэсіўныя нормы прапісаныя ў Канстытуцыі, а тое, як яны выконваюцца.
У краінах Захаду за выкананнем Канстытуцыі сочаць галіны ўлады – выканаўчая, заканадаўчая і судовая, каторыя абмяжоўваюць і кантралююць адна адну. У Беларусі было таксама, але крызіс 1996 года, калі Вярхоўная Рада і Канстытуцыйны суд ледзь не абвясцілі імпічмент Лукашэнку, змяніў сітуацыю. Тады ўсё вырашылася на карысць першага прэзідэнта, пасля чаго ён падмяў пад сябе ўсе галіны ўлады і стаў у Беларусі, як трапна выказаўся адзін чыноўнік, – «вышэй за Бога».
У выніку шмат якія нормы Канстытуцыі проста не працуюць, а прыярытэт над імі маюць дэкрэты Лукашэнкі.
Вось толькі некалькі прыкладаў таго, як з падачы прэзідэнта Лукашэнкі і ў яго інтарэсах парушаюцца базавыя правы ў нашай краіне.
«Права на жыццё» (дзяржава не абараняе жыццё чалавека, а наадварот – у некаторых выпадках сама забірае гэтае жыццё).
Базавае права чалавека як у канстытуцыі любой краіны, так і ў любой з рэлігій. На практыцы Беларусь – адзіная краіна Еўропы, дзе існуе смяротнае пакаранне. Гэта адбываецца па рашэнні суда, але суддзі ў нашай краіне прызначаюцца прэзідэнтам і не маюць дастатковую незалежнасць, што стварае перадумовы для злоўжыванняў (як гэта было ў справе з выбухам у менскім метро, калі пакаралі смерцю Дзмітрыя Канавалава і Ўладзіслава Кавалёва).
Таксама прыгадаем падзеі жніўня 2020 года, калі некалькі чалавек былі забітыя супрацоўнікамі сілавых структур. Ніхто з тых, хто страляў, не быў пакараны. Смерць Рамана Бандарэнкі летась ў лістападзе, да якой з вялікай доляй верагоднасці маюць дачыненне набліжаныя Лукашэнкі, дагэтуль не расследаваная.
«Абарона ад катаванняў і бесчалавечнага абыходжання» (не ў беларускіх турмах і ізалятарах).
Падзеі, якія адбываліся пасля жніўня 2020, проста анулявалі дзеянне гэтага артыкула на тэрыторыі Беларусі. Тысячы людзей прайшлі праз катаванні і здзекі з боку «праваахоўных» органаў. Самае страшнае, што гэта працягваецца дагэтуль – на людзей ціснуць у турмах і ізалятарах, ствараюць невыносныя ўмовы знаходжання там і змушаюць ісці на крайнія меры – галадоўкі, спробы суіцыду. Пры гэтым сістэма масава адмаўляе людзям у праве на справядлівасць. Па фактах катаванняў і бесчалавечнага абыходжання з затрыманымі са жніўня мінулага года да гэтага часу не заведзеная аніводная крымінальная справа.
«Права выбіраць і быць выбраным » (у Беларусі дзейнічае толькі для аднаго чалавека).
Кожныя прэзідэнцкія выбары пасля 1994 года выклікаюць пытанні ў сваёй легітымнасці. Прычыны – велізарная колькасць тых, хто галасуе датэрмінова, і немагчымасць кантролю за ходам падліку галасоў з боку незалежных назіральнікаў.
Выбары 2020 года асабліва яскрава паказалі ўвесь заняпад беларускай выбарчай сістэмы. На стадыі рэгістрацыі адмовілі найбольш папулярным (паводле апытанняў) кандыдатам: Віктару Бабарыку, Сяргею Ціханоўскаму, Валерыю Цапкалу. Прычым двое з іх у выніку апынуліся ў турме. Галасы людзей, якія аб’ядналіся вакол пратэснага кандыдата Святланы Ціханоўскай, калі меркаваць па афіцыйных выніках ЦВК, трапілі не ў урну для галасавання, а ў звычайную ўрну.
«Усе роўныя перад законам» (але некаторыя раўнейшыя за іншых).
Роўнасць людзей перад законам незалежна ад іх сацыяльнага статусу – аснова справядлівай арганізацыі любога грамадства. Кожны мае права на юрыдычную дапамогу і роўную абарону сваіх правоў. Пры гэтым у Беларусі да апанентаў дзеючага прэзідэнта адвакатаў могуць не пускаць (як гэта было, напрыклад, з Віктарам Бабарыкам). Таксама прыгадаем, як некаторых экс-чыноўнікаў альбо бізнесменаў выпускаюць з турмы пад залог, а людзі, якія здзейснілі менш значныя з пункту гледжання беларускай юстыцыі парушэнні, застаюцца ў зняволенні. Сюды ж дададзім выпадкі, калі за падобныя правапарушэнні (напрыклад, размаляванае аўта) хтосьці атрымлівае адміністратыўны штраф, а хтосьці (праціўнік дзеючай улады) – рэальны тэрмін.
«Свабода меркаванняў» (пустыя вуліцы і шчаслівае жыццё ў тэлевізары).
Смешна казаць пра гарантыі свабоды меркаванняў, якія мусіць забяспечваць дзяржава. Гэта тая самая дзяржава, якая не выдае акрэдытацыю для працы СМІ (напрыклад, тэлеканалу «Белсат»). Масава пазбаўляе статусу СМІ мноства рэгіянальных газет і найбуйнейшы навінны партал краіны TUT.BY.
Свабодны доступ да інфармацыі – гэта адзін з цвікоў у века труны дыктатара. І Лукашэнка добра гэта разумее, а таму старанна абараняе інфармацыйнае поле. Задача – не пакінуць у Беларусі папулярных СМІ, чый погляд на бягучыя падзеі ў краіне хоць крыху адрозніваецца ад афіцыйнага. Разам з тым, дзяржаўныя тэлевізійныя каналы, газеты і інфармагенцтва, якія апошні год вядуць сапраўдную інфармацыйную вайну супраць народа Беларусі, атрымліваюць велізарныя субсідыі з бюджэту.
І на завяршэнне, «забеспячэнне правоў і свабод грамадзян з’яўляецца найвышэйшай мэтай дзяржавы».
Наша краіна – член ААН, а значыць, на грамадзян Беларусі распаўсюджваюцца асноўныя правы і свабоды міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Вось толькі некаторыя з іх:
Канстытуцыя сёння са збору законаў, абавязковых для выканання, у Беларусі пераўтварылася ў фікцыю. Аб асноўны закон выціраюць ногі як Лукашэнка, так і яго памочнікі. Прыйшоў час гэта змяніць.

- Забарона катаванняў (параўнайце з абыходжаннем з грамадзянамі Беларусі ў аўтазаках або ізалятарах)
- Забарона рабства і прымусовай працы (параўнайце з так званым дэкрэтам аб дармаедстве)
- Права на свабоду і асабістую недатыкальнасць (параўнайце з патрабаваннем разблакаваць тэлефон пад пагрозай апынуцца ў ізалятары і быць збітым)
- Забарона ўмяшання ў асабістае і сямейнае жыццё, недатыкальнасць жылля, тайна карэспандэнцыі і абарона ад незаконных замахаў на гонар і рэпутацыю (параўнайце з уварваннем у жыллё чалавека з-за таго, што на балконе вісіць сцяг)