25 сакавіка беларусы адзначаюць Дзень Волі

Сёння беларусы адзначаюць Дзень Волі. Супрацоўнікі фонду «Краіна для Жыцця», якія знаходзяцца ў Вільні, выйшлі на вуліцу горада з плакатамі і нацыянальнай святыняй беларусаў – бел-чырвона-белым сцягам.

Сваёй акцыяй мы хочам нагадаць пра тое, што кожны год праўлення Лукашэнкі адзначаны пашырэннем рэпрэсій супраць грамадства – у свабодных і мірных выступленнях народа дыктатар заўжды бачыў пагрозу свайму праўленню.

Нібы цмок, які ляжыць на золаце, ён раз’юшана сочыць  за любымі пасягальніцтвамі на ўладу і «стабільнасць». Мінулы год паказаў гэта асабліва ясна. Ніколі яшчэ незадаволенасць людзей правальнай палітыкай Лукашэнкі і фальсіфікацыямі на выбарах не была настолькі маштабнай. Ніколі яшчэ столькі беларусаў не выходзілі на вуліцы нашых гарадоў, каб пратэставаць супраць узурпацыі ўлады. 
 
Мужныя беларусы ў 2020 годзе цяжка паранілі цмока, і цяпер ён залізвае свае раны ў атачэнні шакалаў і гіен.  Схаваўся ў цёмную нару і хоча здавацца страшным  – сыкае і плюецца дымам. Ды ён слабы. Яго сыход – гэта пытанне часу і той колькасці болю, якую ён яшчэ паспее нам зрабіць.

Як і ўсе беларусы:
  • Мы патрабуем, каб нашыя галасы былі пачутыя на свабодных выбарах
  • Мы змагаемся за свабодную Беларусь, у якой за выказванне свайго меркавання не будуць кідаць у турмы і аўтазакі
  • Мы верым у светлую будучыню нашай краіны, заснаваную на праве і справядлівасці
  • Мы пабудуем краіну для жыцця ўсіх беларусаў, а не толькі кучкі прыкарытных службоўцаў і сілавікоў
Беларусы сталі свабоднымі. Разам мы пераможам цмока.

Адчыніце акно, выйдзіце на вуліцу. Паглядзіце адно аднаму ў вочы.

Гэта Дзень Волі.
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду