Фонд «Краіна для Жыцця» стварыў петыцыю з тэрміновым зваротам да спецдакладчыкаў па катаваннях у ААН. Пасля фальсіфікацыі выбараў прэзідэнта ў жніўні 2020 года і мірных пратэстаў, якія адбыліся пасля гэтага, беларускае грамадства сутыкнулася з хваляй гвалту з боку дзяржаўнай рэпрэсіўнай машыны.
З 9 жніўня 2020 года Рэспубліка Беларусь стала жыць у неправавым полі. Пасля абвяшчэння вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і пачатку мірных акцый пратэсту, у нашай краіне пачалося шырокамаштабнае прымяненне катаванняў. Яно не спыняецца дагэтуль.
Дзясяткі тысяч людзей прайшлі праз турмы і ізалятары – сотні застаюцца там да гэтага часу і цярпяць бесчалавечнае стаўленне з боку прадстаўнікоў сілавых структур.
Мы просім пачаць дыялог з кіраўніцтвам Рэспублікі Беларусь адносна арганізацыі візіту ў краіну і правядзення маніторынгу сітуацыі ў месцах зняволення. Мы цудоўна разумеем, што беларускі бок можа не дапусціць таго, каб прадстаўнікі ААН наведалі Беларусь.
Аднак мы абавязаныя прывабіць увагу міжнароднай супольнасці да праблемы катаванняў у Беларусі, каб прадухіліць здзекі рэжыму з самых неабароненых зараз людзей – вязняў. Нагадаем, сёння некаторыя людзі ў турмах галадаюць, у тым ліку трымаюць сухую галадоўку. Ёсць выпадкі, калі палітвязні рэжуць сабе вены.
Мы просім вашай дапамогі! Дзяліцеся гэтай інфармацыяй у сацыяльных сетках, адпраўляйце чыноўнікам, няхай яны ведаюць, што мы ўсё бачым і ў іх не атрымаецца схаваць свае чорныя справы за сталёвымі дзвярыма. Рана ці позна іх чакае справядлівы суд.
Калі вы з’яўляецеся сябрам якіх-небудзь арганізацый, то просім вас падпісаць гэты зварот на фірменным бланку кампаніі, для гэтага звяжыцеся з намі.
І памятайце, толькі разам мы зможам пабудаваць Краіну для Жыцця!
Дапамагчы працы фонду можна ТУТ.