Інтэрнэт-крама для зняволеных

Папраўчая калонія 17 у Шклове адчыніла першую ў Беларусі інтэрнэт-краму для зняволеных.
 
Адміністрацыя абяцае, што замова "будзе дастаўленая адрасату ў карацейшыя тэрміны". Набыць у краме можна прадукты, сродкі асабістай гігіены, адзенне і гаспадарчыя тавары.

Праўда, ад гэтай навіны вее халодным паветрам карцэру і затхласцю сырых камер. Шклоўскай калёнія вылучаецца нават на фоне іншых "папраўчых устаноў" Беларусі.

Яна сумна вядомая вялікай колькасцю палітычных асуджаных, смерцю аднаго з іх - Вітольда Ашурка, суіцыдамі, а яшчэ працай тут у 80-я гады мінула стагоддзя грамадзяніна з прозвішчам Лукашэнка (сам дыктатар аб гэтым факце сарамліва маўчыць).

Як жа так атрымалася, што IT-краіна, якой многія ў Беларусі ўсур'ёз ганарыліся, ператварылася у IT-турму, у якой ад IT засталіся зараз толькі інтэрнэт-крамы ў выпраўленчых калоніях?
 
Падтрымаць палітзняволеных можна тут.

Дапамагчы аплаціць перадачы палітзняволеным можна тут.
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям