Нам паведамляюць пра тое, што па «Пінскай справе» выстаўлены канчатковыя пазовы (іскі) і адбываецца арышт маёмасці.
«Добры дзень, адбываецца нейкі абсурд! У дзяцей, якія не паспелі нічога зарабіць, спрабуюць забраць проста ўсё, пачынаючы ад уласнай свабоды! Выканаўчыя прыставы штодня ў госці ходзяць да маці, думаючы, як бы што апісаць.
У Цярэшкі Аляксандра канфіскавалі назапашвальны рахунак у памеры крыху больш за 10.000 рублёў, у Гунько Рыгора тое ж самае, у памеры таксама крыху больш за 10.000, у Ігара Салаўя забралі на таргі ноўтбук і тэлефон, у Багнаўца Рамана на 1/2 двухпакаёвай кватэры і зямельны ўчастак наклалі арышт.
У нашых дзяцей не толькі адабралі права голасу, пазбавілі здароўя, але і скралі гады, на якія іх асудзіла “дзяржава” і выціскаюць усе сокі. Гэта невыносна!!!»
Дэградацыя дзяржавы пры лукашэнку працягваецца. Рэжым нібы паўтарае 30-я гады ў СССР, калі “ворагаў народа” пазбаўлялі жыцця, свабоды, маёмасці.
Беларусы, усё залежыць толькі ад нас. Кожнага з нас.