Які кошт хлусні? Беларуская АЭС

Актывіст-ядзершчык Андрэй Ажароўскі і прадстаўнік фонду “Краіна для Жыцця” Таццяна Сівачэнка абмеркавалі будаўніцтва і ўвод у эксплуатацыю АЭС у Астраўцы.

Андрэй Ажароўскі лічыць БелАЭС палітычным праектам Расіі, які яшчэ больш прывязвае да сябе Беларусь эканамічна (замест расійскага газу мы будзем набываць расійскі ўран).
 
Запуск БелАЭС азначае павелічэнне пазыкі Беларусі. Праз два гады мы пачнём выплачваць Расіі грошы за будаўніцтва ($ 10 млрд.). 

Яшчэ адзін істотны момант – бяспека. Тып рэактара, які ўсталяваны ў Астраўцы, не лічыцца бяспечным. Нават калі ён будзе працаваць у безаварыйным рэжыме, у навакольнае асяроддзе ўсё адно будуць трапляць радыёнукліды. Для беларусаў, якія асабліва моцна пацярпелі ад катастрофы на ЧАЭС, самыя маленькія дозы радыяцыі могуць быць небяспечныя.

Незразумела, куды падзець вырабленую электраэнергію. Краіны Балтыі ад яе куплі адмовіліся, для патрэбаў Беларусі такая колькасць электраэнергіі проста не патрэбная.

Гэта кошт хлусні, якую ўлівае ў вушы беларусам Аляксандр Лукашэнка. Гэта кошт непадкантрольнасці ўлады, калі лёсавызначальныя для беларусаў рашэнні прымаюцца без удзелу саміх беларусаў. Гэта тое, чым мы плацім за будаўніцтва непатрэбнай БелАЭС, 






Дапамагчы рабоце Фонду можна ТУТ
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям