Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці заклікалі звярнуць увагу на рэальную колькасць людзей, прызнаных палітвязнямі. На сёння праваабаронцы называюць такімі 833 чалавекі. Важна перагледзець гэты лік, таму што насамрэч такіх людзей больш, проста не ўсе адпавядаюць усім фармальным крытэрам. Прадстаўнікі грамадзянскіх ініцыятыў гавораць аб 1021 чалавеку.
Абараніць людзей, якія не маюць статусу палітвязня, але фактычна з'яўляюцца такімі, асабліва важна ва ўмовах бесперапыннага тэрору ў турмах і ізалятарах. Часта публічная агалоска дэталяў крымінальнай справы, ці наданне чалавеку статусу палітвязня, становіцца адзінай абаронай ад самаўпраўнасці сілавікоў і наглядчыкаў. Хаця, бывае, нават гэта не дапамагае.
Сёння некалькі соцень беларусаў "не прызнаныя палітычнымі зняволенымі на падставе абвінавачання іх у гвалце / злачынстве супраць асобы (у адрас супрацоўнікаў сілавых структур) або маёмасці". А крытэрыі вызначэння статусу "палітвязень" "не былі разлічаны на функцыянаванне ў сітуацыі гвалтоўнага ўтрымання ўлады і прававога дэфолту... Яны павінны быць прызнаныя палітычнымі зняволенымі з мэтай забеспячэння іх і іх сем'яў неабходнай ім праваабарончай і гуманітарнай падтрымкай, а таксама наступнымі вызваленнем і рэабілітацыяй".
Таму прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці і распаўсюдзілі сваю заяву. Вось яе асноўныя прынцыпы:
Пад заявай падпісаліся прадстаўнікі 14 грамадскіх аб'яднанняў, арганізацый, ініцыятыў, у тым ліку фонд "Краіна для Жыцця".
Больш падрабязна з тэкстам заявы можна азнаёміцца тут.

- забяспечыць бачнасць і публічную падтрымку ўсім пацярпелым, якія былі яе пазбаўлены на падставе адсутнасці ў іх статусу "палітвязень";
- з дапамогай статусу палітвязняў даць доступ да дапамогі, публічнай абароны, вызвалення і наступнай рэабілітацыі;
- бягучыя крытэры прызнання палітвязнямі былі распрацаваныя ў іншых умовах і не адпавядаюць сітуацыі паўсюднага парушэння закону ў Беларусі і немагчымасці справядлівага суда;
- мы не выпрацоўваем новыя пастаянныя крытэры. Мы прапануем выкарыстоўваць іншы падыход для дзейнай беспрэцэдэнтнай сітуацыі.