Марыя Мароз, кіраўніца фонду «Краіна для Жыцця», выказалася аб сваім стаўленні да 9 траўня.
«9 траўня - гэта свята для беларускага народа. Свята Перамогі над фашызмам. Але гэта сумнае свята. Вайна пакінула страшныя раны ў кожнай сям'і, была разбуральнай для ўсяго беларускага народа...
У нашай сям'і не было ні сцягоў, ні медалёў. Мой прадзед загінуў падчас вайны. У нашай сям'і былі і ёсць толькі жудасныя ўспаміны тых страшных гадоў. Смерць прадзеда, смерць дзяцей маёй прабабулі, голад і слёзы. Для нас гэта боль на доўгія гады. І разуменне таго, што ўсё гэта адбылося з-за амбіцый аднаго чалавека і ягонай прагі ўлады.
Хто тыя людзі, якія жадаюць усё гэта паўтарыць?.. Наадварот, мы ніколі, ніколі не павінны дапусціць гэтага зноў.
Але сёння наша краіна як ніколі блізкая да самага звычайнага фашызму. Ён ужо наступіў. Паглядзіце, як падобныя сёння словы нянавісці да тых, што гучалі 80 гадоў таму. А на вуліцы беларускіх гарадоў зноў вярнуліся атрады карнікаў – яны адзначаюць фарбай, б'юць, гвалцяць, забіваюць, як і падчас той страшнай вайны.
І зноў гэта адбываецца праз апантанасць ўладай адным чалавекам. Ён знішчае ўласны народ, разбурае і ламае жыцці людзей, у яго засценках робяцца сапраўды зверскія катаванні - і самае блюзнерскае, што ён называе сябе барацьбітом з фашызмам. Хаця мы чулі яго хвалы Гітлеру. Мы чулі, што «нямецкі парадак фармаваўся стагоддзямі, пры Гітлеры гэтае фармаванне дасягнула найвышэйшай кропкі», чулі, што «дыктатура – гэта наш брэнд». Мы чулі і бачылі шмат.
Мы, беларусы, мусім абавязкова гэта спыніць. Або нашым дзецям давядзецца перажываць тое, што давялося перажываць нашым дзядам і прадзедам, тое, што адчулі і працягваем адчуваць усе мы на працягу апошняга года».
Дапамагчы палітвязням можна ТУТ.