Сёння праходзіць Сусветны Кангрэс Беларусаў.
У 8 гадзін раніцы па Мінскім часе адбылася панэльная дыскусія "Я змагу табе дапамагчы (Беларусь)" у якой прыняла ўдзел кіраўнік фонду "Краіна для Жыцця" Марыя Мароз. Яна адказала на пытанні і расказала аб рабоце Фонду. Калі вы паглядзіце трансляцыю на YouTube-канале "Беларусы Замежжа", то даведаецеся:
Марыя Мароз: "Добры фонд – гэта той фонд, які імкнецца закрыцца. Гэта фонд, які бярэ праблему і вырашае яе да такой ступені, каб яна была вырашана. Нашая задача – каб усе палітвязні выйшлі на волю і нам не было каму дапамагаць. Вырашыць гэтую праблему мы можам усе разам - людзі ўнутры Беларусі, дыяспары і ўсе-ўсе-ўсе".
Поўная версія інтэрв'ю, а таксама прамая трансляцыя форуму даступныя на YouTube-канале "Беларусы Замежжа". Кожную гадзіну вас чакае нешта цікавае і незвычайнае. Спяшайцеся бачыць, абмяркоўваць, удзельнічаць.
Сусветны Кангрэс Беларусаў працягнецца ўвесь дзень і завершыцца канцэртам гурта Naviband.

- Як менавіта Марыя Мароз апынулася ў руху "Краіна для жыцця"
- Вынікі першага года працы Фонда
- Аб праграмах падтрымкі палітвязняў, якія зараз арганізуе Фонд
- Новых напрамках у рабоце Фонду
- Складанасцях, з якімі сутыкаецца Фонд у сваёй дзейнасці і аб тым, як можа дапамагчы палітвязням кожны неабыякавы беларус