Мне патрэбна мая мама

Супрацоўнікі фонду «Краіна для Жыцця» правялі акцыю ў падтрымку Вольгі Залатар.

Мы хочам нагадаць, што зараз у засценках лукашэнкаўскага рэжыму пакутуюць 47 жанчын. 38 з іх прызнаныя палітзняволенымі. З моманту пачатку выбарчай кампаніі вядома як мінімум пра 141 матываваную крымінальную справу, узбуджаную ў Беларусі супраць жанчын. Зараз дзясяткі дзяцей не ведаюць, калі пабачаць сваіх мам дома. Прычына гэтага – маніякальнае жаданне аднаго чалавека любым коштам працягнуць сваё кіраванне.
 
Вольга Залатар – мама пяці дзяцей з пасёлка Ждановічы, была затрыманая 18 сакавіка. Са слоў Вольгі, да яе прымянялі фізічны гвалт і патрабавалі разблакаваць тэлефон. Пры гэтым судмедэксперт, якога выклікаў адвакат, каб засведчыць пабоі, сустрэцца з Залатар не змог. 26 сакавіка Вользе Залатар прад’явілі абвінавачванне. Ёй ставяць у віну стварэнне экстрэмісцкага фармавання, пагражае да 7 гадоў пазбаўлення свабоды.

Лукашэнка неаднаразова падкрэсліваў сваё грэблівае стаўленне да жанчын, называў іх людзьмі другога гатунку. Прыклад Святланы Ціханоўскай, Марыі Калеснікавай, Вольгі Залатар і мільёнаў беларусак гаворыць пра адваротнае. Ва ўмовах дзяржаўнага тэрору жанчыны сталі галоўнай рухаючай сілай беларускага пратэсту. Цяпер сістэма ўсё часцей ужывае супраць іх самыя жорсткія метады ціску. І Вольга Залатар не выключэнне з правілаў.
 
Толькі намаганнямі ўсіх беларусаў – жанчын і мужчын, маладых і сталых – можна спыніць гэты тэрор. Мамы і таты павінны быць дома са сваімі дзецьмі. Толькі разам, салідарна, мы зможам сказаць “не” рэпрэсіям, вызваліць палітвязняў, перадаць катаў справядліваму суду і пабудаваць сапраўдную краіну для жыцця.

Зараз у зняволенні знаходзяцца:

Андрэева Кацярына
Арабейка Яна
Бандарэнка Віталія
Барысевіч Кацярына
Баярэнка Кіра

Борыс Анжаліка
Будзько Кася
Булыбенка Анастасія

Бярнацкая Ірэна
Вішняк Ганна
Гебрэмарыям Алана
Глушань Вольга
Гранкоўская Вікторыя
Залатар Вольга

Злобіна Ірына
Каленік Марыя

Калеснікава Марыя
Канавалава Антаніна
Канеўская Таццяна
Кашаверава Юлія
Класкоўская Вольга
Кульша Вікторыя
Купрэева Святлана
Ласіца Таццяна
Луцкіна Ксенія
Малашэвіч Сафія

Маўшук Алена
Міронцава Анастасія
Міронцава Вікторыя
Несцерава Марыя
Нікіціна Анастасія
Панішава Ганна

Патрасаева Аляксандра
Перавошчыкава Анастасія
Рабкова Марфа
Раентава Наталля
Сафонава Марыя
Слуцкая Юлія
Сунгурава Ганна
Сырамалот Ксенія

Філатчанкава Вольга
Хершэ Наталля
Цішкоўская Марыя

Чульцова Дар’я
Шарко Ала
Шчасная Ірына
Якельчык Таццяна


Калі ласка, падтрымайце палітзняволеных фінансаванапішыце ім ліст, або распаўсюдзьце гэтую інфармацыю.


Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду