Ніхто не забыты, нішто не забытае

Сёння споўніўся роўна год з таго самага дня. Гэта былі не проста звычайныя "выбары". Гэта быў гістарычны момант, які падзяліў жыццё Беларусі на да і пасля.
 
На фальсіфікацыі, да якіх ўжо прызвычаіліся, людзі на гэты раз адрэагавалі нечакана жорстка - запатрабавалі сыходу дыктатара. Лукашэнка сыходзіць адмовіўся, абрушыўшы на беларусаў усю моц свайго сілавога і прапагандысцкага апарату. Праз год, як і ў той дзень, відавочна - ён прайграў, а мы перамаглі.
 
У сучасны момант гэта ў першую чаргу маральная перамога. Перамога дабра над злом, праўды над хлуснёй. Немагчыма загнаць людзей назад у стойла. Надзець лапці і паставіць пад бізун. Хаця лукашэнка і намагаецца. Для захавання сваёй улады ён пойдзе на ўсё.
 

Але дыктатар асуджаны гістарычна. У Беларусі вырасла новае пакаленне людзей, якое не прымае ўсяго таго, на чым трымаўся рэжым - хлусні, хамства, гвалту.

Працэс развальвання сістэмы можа заняць яшчэ некалькі гадоў. Можа - некалькі месяцаў. А можа завяршыцца проста сёння. Рэжым неўстойлівы і невядома, што стане апошняй саломінкай, якая пераломіць хрыбет гэтага верблюда. Нам усім нельга ўпадаць у адчай, інакш чаканне сапраўды можа зацягнуцца.
 
Зараз многім цяжка, а хтосьці расчараваны. Ёсць тыя, хто загінуў праз дзеянні рэжыму, у турмах знаходзяцца сотні палітзняволеных і яшчэ сотні людзей, афіцыйна не прызнаных такімі, але якія апынуліся за кратамі праз нязгоду з вынікамі выбараў. Дзясяткі тысяч прайшлі праз СІЗА пачынаючы з мінулага жніўня. Усё гэта жорсткая праўда.
 
І менавіта таму тым, хто застаўся жывы і на волі, нельга здавацца і забываць, "перагортваць старонку", як заклікае фашыст-перастарак. Ніхто не забыты, нішто не забытае. Дзеянні фашысцкага рэжыму, раўна як і гераізм беларусаў, якія яму супрацьстаяць, атрымаюць у будучым вартую адзнаку, увойдуць у падручнікі гісторыі.
 
Лукашэнка і яго памочнікі апынуцца на сваіх законных месцах - лавах падсудных у беларускіх і міжнародных судах. Вязні выйдуць на волю, тыя, хто збёг з краіны, вернуцца дадому, загінулыя будуць аплаканы і памяць аб іх увекавечана.
 
А Беларусь стане краінай для жыцця.
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям