У Беларусі працягваецца зачыстка інфармацыйнага поля. 8 ліпеня адзначылася беспрэцэдэнтным нападам на незалежныя СМІ. Сілавікі прыйшлі з ператрусамі ў рэдакцыі адразу чатырох выданняў: “Нашай Нівы”, баранавіцкай газеты Intex-press, “Брэсцкай газеты”, інтэрнэт-партала orsha.eu.
Арыштаваны журналісты, рэдактары, заблакаваныя рахункі і доступ да саміх выданняў у інтэрнэце (у прыватнасці, да «Нашай Нівы»).
Чаму гэта важна?
Са жніўня 2020 года незалежныя СМІ былі адзінай крыніцай праўдзівай інфармацыі аб тым, што адбываецца ў краіне. Ва ўмовах бесперапыннага тэрору ў дачыненні да грамадзянскай супольнасці і ўсяго народа Беларусі, свабодныя журналісты рана ці позна апынуліся б пад ударам - расправа над СМІ была толькі пытаннем часу.
У маі пад арышт трапілі журналісты TUT.BY. Дзесяткі людзей апынуліся ў зняволенні, а самы наведвальны інтэрнет-рэсурс краіны фактычна знішчаны (доступ да яго закрыты). Цяпер пад ударам апынуліся значныя рэгіянальныя СМІ і "Наша Ніва" - найбуйнейшы беларускамоўны інтэрнет-рэсурс Беларусі.
На гэтым лукашэнка не спыніцца. Ён самотны і разумее, што народ ад яго адвярнуўся. Але ён шукае магчымасць вярнуцца ў камфортны стан няведання.
Калі па тэлевізары і ў інтэрнэце толькі навіны пра пасяўную, танцы з саладухай і "прыгажуцы", у акне браніраванага аўтамабіля - пустыя вуліцы, а ў паездках па рэгіёнах - сустрэчы з праверанымі працаўнікамі вёскі і заводаў.
Усім астатнім журналістам трэба максімальна засцерагчы сябе і свае выданні і, на жаль, падрыхтавацца да горшага сцэнарыя. Відавочна, пройдзе яшчэ некаторы час, пакуль гэты рэжым упадзе пад грузам уласных памылак, ціскам знутры і звонку. Лепш правесці гэты час у барацьбе і на волі, чым за кратамі ва ўмовах турэмнага пекла.
У сілах простых беларусаў адгукнуцца на заклік Святланы Ціханоўскай, якая прапанавала падпісацца на незалежныя СМІ ў іх сацыяльных сетках.

Гэтаму чалавеку вельмі доўга ўдавалася падманваць беларускі народ. Цяпер, калі людзі празерылі, як доўга ў лукашэнкі атрымаецца падманваць самога сябе? Як доўга мы будзем дазваляць яму рабіць выгляд, што ён наш прэзыдэнт?