Абвастрэнне крызісу на мяжы Беларусі і Польшчы

У панядзелак 8 лістапада вялікая група мігрантаў сабралася ля пункта пропуску Брузгі-Кузніца.

Арганізаванай калонай пад наглядам сілавікоў лукашэнкі яны проста па дарозе прайшлі да мяжы Польшчы, а затым распачалі некалькі спроб нелегальна трапіць на тэрыторыю ЕС - рэзалі дрот агароджы, закідвалі памежнікаў камянямі. Прама зараз сітуацыя застаецца напружанай.

З заявай адносна таго, што адбываецца, выступіла народнаабраны лідэр Беларусі Святлана Ціханоўская. Яе словы прыводзіць The Washington Post: «Беларускі рэжым здзейсніў беспрэцэдэнтную міжнародную правакацыю, выкінуўшы сотні людзей, якія даверылі яму свой лёс, на мяжы з Польшчай. Лукашэнка нясе поўную асабістую адказнасць за гэтыя напады на Польшчу, Літву і ЕС. …Гэта спроба помсты дэмакратычным краінам за іх падтрымку беларускага народа».

Лукашэнка ў чарговы раз даказаў, што з унутрыбеларускай праблемы ён стаў праблемай рэгіянальнай, агульнаеўрапейскай. Зладжаныя дзеянні краін ЕС могуць дапамагчы вырашыць крызісную сітуацыю, якая склалася ў нашай краіне з мінулага года.
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду