Чарговае прававое дно ў Беларусі

Дэкрэт ад 9 мая 2021 года № 2 "Аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу" - гэта чарговае прававое дно.

Гэты дэкрэт супярэчыць артыкулу 81 Канстытуцыі, у якім сказана: Выбары прэзідэнта прызначаюцца Палатай прадстаўнікоў не пазней чым за пяць месяцаў і праводзяцца не пазней чым за два месяцы да заканчэння тэрміну паўнамоцтваў папярэдняга прэзідэнта. Калі пасада прэзідэнта аказалася вакантнай, выбары праводзяцца не раней чым праз 30 дзён і не пазней чым праз 70 дзён з дня адкрыцця вакансіі.

Ёсць і супярэчнасці і з 89 артыкулам Канстытуцыі: У выпадку вакансіі пасады прэзідэнта або немагчымасці выканання ім сваіх абавязкаў па падставах, прадугледжаных Канстытуцыяй, яго паўнамоцтвы да прынясення Прысягі ізноў абраным прэзідэнтам пераходзяць да прэм'ер-міністра.

У артыкулах Канстытуцыі дакладна сказана, кім прызначаюцца выбары і да каго пераходзяць паўнамоцтвы ў выпадку вакантнай пасады прэзідэнта. Гэты дэкрэт з'яўляецца антыканстытуцыйным нават у рамках дзейнага Асноўнага Закона, які напісаны пад Лукашэнкам.


Зрэшты, чалавеку, які сфальсіфікаваў выбары, які тэрарызуе свой народ, відавочна зусім не да законаў.


Але закон пераможа і гэтага грамадзяніна абавязкова будуць судзіць.


Паказальная і дата падпісання дэкрэта. 9 траўня, у дзень Перамогі, дыктатар у чарговы раз выцер ногі аб Асноўны Закон нашай краіны. Лукашэнка ўвесь час думае аб сыходзе з пасады прэзідэнта, што для яго раўнасільна смерці, прычым гвалтоўнай.

А пасля сваёй гібелі ён бачыць ва ўладзе ў Беларусі не народ, а раду бяспекі – групу сваіх прыхільнікаў з ліку сілавікоў і чыноўнікаў, фактычна хунту. На гэта намякае і тое, што пасля смерці дыктатара на тэрыторыі краіны павінна быць неадкладна ўведзена надзвычайнае ці ваеннае становішча. Як быццам гэта перашкодзіць беларусам сьвяткаваць.

Паглядзім, ці змогуць неканстытуцыйныя фантазіі Лукашэнка ўвасобіцца ў жыццё. Верыцца ў гэта слаба - беларускі народ не раз непрыемна здзіўляў дыктатара.

А вось Лукашэнка нас ужо нічым здзівіць не можа. Хіба што сваім добраахвотным сыходам з пасады прэзідэнта.
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду