У Магілёўскай калоніі здзяйсняецца псіхалагічны і фізічны ціск на Арцёма Анішчука, асуджанага на 2 гады калоніі агульнага рэжыму па справе «аб пашкоджанні аўтамабіля жонкі міліцыянта».
У выніку гэтых здзекаў Арцём здзейсніў спробу нашкодзіць сябе: «Праглынуў металічныя прадметы з мэтай пазбегнуць далейшых катаванняў». Аднак медыцынская дапамога, паводле наяўнай у нас інфармацыі, Арцёму аказана не была - яму зрабілі толькі флюараграфію, а таксама зноў збілі.
Ад Арцёма Анішчука зноў паступаюць весці пра збіццё: як расказаў ён свайму адвакату яго збівае асабіста начальнік папраўчай калоніі №15.
Таксама Арцёма Анішчука прымушалі пад дыктоўку пісаць сваякам лісты аб тым, што ўсё нібыта добра і заяўляць адмовы ад сустрэчы з адвакатам.
Таксама просім усіх неабыякавых падпісаць петыцыю ў падтрымку палітвязня Арцёма Анішчука.
А катам у пагонах жадаем нагадаць аб адказнасці. Яна ўсё роўна наступіць.
Служачыя канцэнтрацыйных лагераў калісьці таксама «проста рабілі сваю працу», а потым апынуліся на лавах падсудных і ўмольвалі зрабіць суды над імі зачыненымі.

Мы патрабуем спыніць гвалт над палітвязнямі!