Ліст для Сцяпана Латыпава

Сцяпан Латыпаў - арбарыст, дырэктар кампаніі "Беларба", жыхар дома каля так званай "Плошчы Перамен" у Мінску.

Быў затрыманы супрацоўнікамі АМАПа 15 верасня ў Мінску ў двары жылога масіва па вуліцы Чарвякова. У ягонай кватэры адбыўся ператрус.

19 верасня ў эфіры некалькіх дзяржаўных СМІ быў прадэманстраваны сюжэт, у якім сцвярджалася, што Сцяпан Латыпаў падазраецца ў арганізацыі незаконнага канала пастаўкі ў краіну небяспечных хімікатаў і намеры выкарыстоўваць атрутныя рэчывы супраць супрацоўнікаў міліцыі.

Зрэшты, у выніковым абвінавачанні гэтыя дадзеныя не фігуравалі.

Судовы працэс над Сцяпанам Латыпавым пачаўся 1 чэрвеня. У суд Савецкага раёна Мінска ён быў дастаўлены з сінякамі і забінтаванай рукой. Падчас працэсу Сцяпан Латыпаў заявіў аб катаваннях у СІЗА і пасадцы ў так званую «прэс-хату».  Беларус здзейсніў спробу суіцыду проста падчас судовага паседжання, праткнуўшы сабе горла асадкай.

Урачы выратавалі яго жыццё і правялі аперацыю, але ўжо на наступны ж дзень Сцяпана вывезлі з бальніцы і зноў змясцілі пад варту.

Суд над ім адновіцца 10 чэрвеня а 10.30.

Сябры, давайце падтрымаем Сцяпана Латыпава лістамі.  Памятайце, што для палітвязняў гэта крытычна важна! Прыходзьце на паседжанне суда ў падтрымку Сцяпана Латыпава - грамадзяніна і патрыёта Беларусі!

Адрас для лістоў: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул.  Валадарскага, 2
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям