Чаму важна гаварыць пра катаваньні ў беларускіх турмах

Беларускія турмы сёння - гэта філіял пекла на зямлі.  Палітвязні падвяргаюцца катаванням і здзекам - іх пазбаўляюць сну і сувязі з навакольным светам, збіваюць і забіваюць.

Супрацоўнікі калоній і ізалятараў не выконваюць нават свае ўласныя, афіцыйныя правілы ўнутранага распарадку, якія таксама бясконца далёкія ад агульнаеўрапейскіх і гуманітарных.

Пры гэтым палітвязняў запалохваюць, пагражаюць, што ў выпадку агалоскі фактаў нечалавечых зносінаў, да іх будуць ужытыя яшчэ больш страшныя і вытанчаныя катаванні.

Фонд «Краіна для Жыцця» часта сутыкаецца з нежаданнем сваякоў палітвязняў размаўляць і казаць пра лёс сваіх родных людзей, якія апынуліся ў лапах беларускай пенітэнцыярнай сістэмы.

Асноўная прычына - страх і жаданне не нашкодзіць.

Але гэта не працуе!

Сёння галоўны саюзнік чалавека, які трапіў у лапы рэжыму - гэта максімальная агалоска. Увага праваабаронцаў, журналістаў, еўрапейскай грамадскасці часта становіцца тым стрымліваючым фактарам, які спыняе самых заўзятых і выкшталцоных садыстаў у пагонах.

Маньякі ўсіх колераў, якія сёння вядуць рэй у Беларусі, любяць цішыню. Так ім зручней і прасцей тварыць свае страшныя справы.

Калі вы турбуецеся аб лёсе свайго сваяка ці сябра, які апынуўся за кратамі - напішыце нам, раскажыце яго гісторыю.

Калі ласка, не маўчыце.
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям