8 сакавіка адзначаецца ў свеце як Міжнародны жаночы дзень. У Беларусі гэтае свята перацярпела працяглую трансфармацыю: ад маніфестацый за свае правы сто гадоў таму і да абавязковых кветак у савецкіх сем’ях і працоўных калектывах. Што ж мы адзначаем сёння?
Сёння ў Беларусі 8 сакавіка – гэта свята сучаснай жанчыны.
Цяпер гэта ўжо не толькі маці або хатняя гаспадыня, як у мінулыя стагоддзі. Сёння сучасная жанчына – гэта:
Дзякуй кожнай жанчыне, якая змагалася і змагаецца за нашыя правы, за свабоды, за справядлівасць у гэтым свеце. Дзякуй кожнай беларусцы, якая цыравала дзіркі ад гумовых куль, лячыла ад COVID і выцягвала з таго свету нашых людзей. Дзякуй кожнай жанчыне, дзяўчыне, маме, бабулі – за тое, што вы ў нас ёсць, за тое, што называеце сябе беларускамі!
Дзяржаўныя тэрарысты не гатовыя паверыць у тое, што беларусы бачаць сваім прэзідэнтам жанчыну.
Яны так баяцца волевыяўлення беларусак, што абрынулі на іх увесь свой рэпрэсіўны апарат, пад удар якога трапілі:
Ім усім даводзіцца адзначаць дзень жаночай салідарнасці ў патрэбе. Камусьці – за кратамі.
Мы можам супрацьпаставіць агрэсіі акупантаў нашую падтрымку і салідарнасць. Распавядайце пра пацярпелых ад генацыду беларусах і беларусках. Рабіце публічнымі факты здзекаў з іх у засценках Акрэсціна, Жодзіна або іншых цэнтрах утрымання.
Напішыце зняволеным добрыя словы або падтрымайце наш збор, каб мы маглі дапамагчы сем’ям вязнічак сумлення.

- Доктарка, выратавальніца, палітычная дзяячка, вайскавічка.
- Заканадаўца і праваабаронца.
- Розум і справядлівасць, і стойкасць.
- Сучасная жанчына сёння вартая павагі і захаплення.
Дзякуй кожнай жанчыне, якая змагалася і змагаецца за нашыя правы, за свабоды, за справядлівасць у гэтым свеце. Дзякуй кожнай беларусцы, якая цыравала дзіркі ад гумовых куль, лячыла ад COVID і выцягвала з таго свету нашых людзей. Дзякуй кожнай жанчыне, дзяўчыне, маме, бабулі – за тое, што вы ў нас ёсць, за тое, што называеце сябе беларускамі!
Дзяржаўныя тэрарысты не гатовыя паверыць у тое, што беларусы бачаць сваім прэзідэнтам жанчыну.
Яны так баяцца волевыяўлення беларусак, што абрынулі на іх увесь свой рэпрэсіўны апарат, пад удар якога трапілі:
- 38 палітвязняў
- Сотні жанчын, якія праходзяць па крымінальных справах
- Тысячы знявечаных і скалечаных
- Дзясяткі тысяч звольненых і затрыманых