Абвешчаны прысуд Марыі Калеснікавай і Максіму Знаку.
Іх асудзілі на 11 і 10 гадоў пазбаўлення волі адпаведна. Гэта чарговы вердыкт рэжыму лукашэнкі і канчаткова дэградаванай судовай сістэме. Абвінавачванні, якія былі прад’яўленыя Марыі Калеснікавай і Максіму Знаку, смяхотныя. Любы разважны (незалежны) суддзя вярнуў бы справу следству яшчэ на стадыі разгляду, а следчыя панеслі б пакаранне за свой непрафесіяналізм і прадузятасць. Але не такая судовая сістэма Беларусі.
Прысуд быў абвешчаны сёння, але вынесены загадзя і ў іншых кабінетах. Гэта асабістая помста дыктатара, на думку якога ў Беларусі ў прынцыпе не можа адбыцца змена ўлады. А значыць, любая спроба дамагчыся абрання іншага прэзідэнта прыраўноўваецца да злачынства.
Марыя Калеснікава стала адным з сімвалаў рэвалюцыі. Разам са Святланай Ціханоўскай і Веранікай Цапкалай яны ўвасаблялі новую і светлую Беларусь, якая абавязкова наступіць. Максім Знак – бліскучы прафесіянал, юрыст, выкладчык, сапраўдны патрыёт сваёй краіны. Сёння ў турмах па ўсёй краіне сядзяць лепшыя беларусы. Тыя, хто могуць і хочуць змяніць жыццё да лепшага. Тыя, хто апынуліся на пярэднім краі барацьбы са злом.
Мы шмат пісалі пра тое, што палітвязні не будуць адбываць прызначаныя ім тэрміны пакарання. Каманда нашага фонду па-ранейшаму не мае ў гэтым сумневаў. Мы верым, што вельмі хутка Максім Знак, Марыя Калеснікава, сотні іншых палітвязняў і людзей, афіцыйна не прызнаных такімі, разам з мільёнамі беларусаў выйдуць на волю з палону дыктатара. Сцены паваляцца, а Беларусь будзе свабоднай!
Што тычыцца суддзі і пракурора. Іх прозвішчы вядомы, але сапраўдны момант славы пакуль не наступіў. Іх, разам з дзесяткамі іншых такіх жа бесхрыбетных і амаральных істот, аддадуць пад справядлівы суд. Вось тады мы даведаемся тлумачэнні, пабачым раскаянне, пачуем прашэнні аб прабачэнні і літасці.
Давайце тады ўспомнім, што мы адчувалі сёння.