Працягваецца бестэрміновы пратэст на мяжы Літвы і Беларусі

На мяжы Літвы каля пункту пропуску Мядзінінкай - Каменны Лог працягваецца шматдзённы намётавы мітынг. Беларусы Літвы, якія вымушаны былі пакінуць сваю радзіму, пратэстуюць супраць рэпрэсій, арганізаваных таталітарным рэжымам Лукашэнкі.

Паралельна падобныя акцыі адбываліся ў Польшчы і Украіне, але праз лагістычныя прычыны былі спыненыя. Што да літоўскіх беларусаў, дык яны поўныя рашучасці працягваць, тым больш што гэтая акцыя знаходзіць жывы водгук як у пагранічнікаў з беларускага боку, так і ў кіроўцаў, якія перасякаюць мяжу.

Знаёмім вас з гісторыямі трох беларусаў, якія пагадзіліся падзяліцца сваімі ўражаннямі ад арганізацыі акцыі і свайго знаходжання ў намётавым лагеры.
 

Сяргей.

Падпісчык, а пасля адміністратар тэлеграм-канала "Краіна для Жыцця", арганізатар збору подпісаў за Святлану Ціханоўскую, адзін са стваральнікаў платформы анлайн-маныторынгу выбарчага працэсу "Зубр", экс-падпалкоўнік Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь (пазбаўленьны звання ўказам Лукашэнкі ад 4 траўня).

- Ці дамагліся вы тых мэтаў, якія ставілі на пачатку акцыі?

- Мы планавалі {праводзіць акцыю} да 14 дня. Стартавалі разам з ініцыятывай Паўла Латушкі, каб падтрымаць яго. Потым думалі працягнуць да 16-га (сустрэча Байдэна і Пуціна). Потым чамусьці Еўропа перайграла ўсе сцэнарыі. Яны прынялі рэзалюцыю 10 чэрвеня, і Павел Латушка заявіў, што мы дасягнулі якіхсьці мэтаў. Зразумела, што пералік санкцый, за якія прагаласавала Еўропа, досыць сур'ёзны. Але гэта яшчэ толькі рэзалюцыі, якія яшчэ не прынятыя, не працуюць. І гэта яшчэ толькі першы пункт, а другі і асноўны - вырашэнне пытання па палітзняволеных.

- А вы лічылі, што з дапамогай гэтай акцыіі і перакрыцця шляху, можна дамагчыся вызвалення палітвязняў у Беларусі?

- Упэўненыя былі, што не выпусцяць. Таксама былі сумневы, што ўсе гэтыя людзі, якія падтрымліваюць  ініцыятыву, будуць гатовыя выйсці на шлях. Таму што тут гэта даволі сур'ёзнае парушэнне лічыцца. Ціха-мірна, але дзейнічаем паступова. Ёсць задача - яе трэба выконваць. Ёсць неабходнасць прыцягнуць увагу сілавікоў {літоўскіх}, каб яны грукалі ва ўсе барабаны і прыцягвалі ўвагу кіраўніцтва - значыць трэба ісці на якія-небудзь рызыкі. Тыя, хто баяцца выходзіць на шлях - няхай скідваюцца штрафамі.

- Стаўленне пагранічнікаў, паліцыянтаў да гэтай акцыі?

- Само сілавое ведамства ў Літве непараўнальна з людзьмі ў форме, якія ёсць у Беларусі. Мы не сутыкаліся з ваеннымі, але, напрыклад, з паліцыяй і мытнай службай мелі зносіны. З паліцыяй у горадзе таксама перасякаліся. Я асабіста падыходзіў і выказваў словы падзякі, таму што яны ахоўваюць людзей, а не займаюцца забойствамі, самавольствам. Такія ж адносіны і з мытнікамі. Яны падыходзяць часта, пытаюць, як справы. У апошні панядзелак яны па сваёй ініцыятыве прывезлі нам тры каністры пітнай вады. У іх стаўленне - як дапамагчы людзям, як выканаць закон. Таму што мы знаходзімся ў прававой дзяржаве.

- Як увогуле Беларусы ў Літве адгукнуліся на гэтую акцыю? Чакалі, што будзе больш людзей, ці наадварот - меркавалі, што ў лагер будуць прыязджаць у меншай колькасці?

- Розныя людзі ёсць. Кагосьці асуджаць за тое, што ён не гатовы зрабіць які-небудзь крок, ні я, ні хтосьці іншы не мае права. Зразумела, што некаторая крыўда ёсць - людзей саджаюць, забіваюць у Беларусі, а мы тут знаходзімся ў бяспецы і нічога не робім, або робім недастаткова. Хаця я ўсё разумею - ўсе прыехалі з якімсьці бэкграундам з Беларусі. Усе запалоханыя. У многіх да гэтага часу "бусафобія" прысутнічае. Людзі ў форме палохаюць. Я не асуджаю, хаця хацелася б, каб людзей было больш.

- А колькі людзей было на піку?

- У выходныя больш - прыязджаюць з гораду. Тады тут чалавек 60-70, а ў буднія, зразумела, менш. У чым адрозненне ад Польшчы? У нас няма пешаходнага пераходу. Мы калі выходзім - то ўжо адразу парушаем закон. У Польшы жа беларусы ходзяць па пешаходным пераходзе. Такая хітрасць. Гэта не блакіраванне шляху, а перашкода праезду.

- Ці ёсць стомленасць?

- Так. Я гатовы маральна, але фізічна стаміўся. У пытаннях побыту тут усё добра. Ёсць генератар. Можна ўткнуць ноутбук і, напрыклад, працаваць аддалена. Аля цяжка фізічна. Спаць у палатках, есці нязнана як. Пад чыстым небам, на спякоце. Цяжка. Не ведаю, калі будзем згортвацца. Ёсць, праўда, плюс, што сюды перасталі лезці ўсялякія палітыкі і арганізацыі, усё аддана на водкуп саміх удзельнікаў лагеру. Мы самі пагаджаем дзеянні з паліцыяй і мытнай службай.

- Як рэагуюць кіроўцы вялікагрузаў на вас?

- У адзін з дней, калі было перакрыццё, мы расцягвалі флаг, тармазілі. Хтосьці ставіўся з разуменнем, хтосьці не. З адным чалавекам была вусная лаянка. Прычым ён ехаў з расійскімі нумарамі, але мы даведаліся хто ён, бо ў яго бампер быў пафарбаваны ў чырвона-зялёны колер. Большасць людзей вітаюць нас - сігналяць, ці рукамі машуць. Дальнабоі падыходзяць да нас, размаўляюць.

- А што кажуць?

- Хтосьці не гатовы {да перакрыцця шляху}. Хтосьці працуе, у кагосьці сям'я. Хтосьці кажа, што гатовы пацярпець. Розныя меркаванні. Гэта ўсё зрэз грамадства.

- Чуў аб існаванні мясцовых ябацек. Яны да вас чапляюцца?

- Іх называюць тут "тутэйшыя". Так, яны існуюць. Учора на рускіх нумарах машына ехала, крычалі нам, каб мы ішлі працаваць, хаця мы ўсе тут працуючыя. Адзін мясцовы жыхар прыязджаў у лагер. Прычым ноччу. Пад'ехаў да вогнішча, намагаўся нас вывесці з сябе праз лаянку.

- А ў чым сутнасць прэтэнзій?

- Падгарае ў іх проста. Ёсць мысцовыя, якія топяць за савок, за Расію. Усялякіх хапае. І ватнікі ёсць, і ябацькі. Праўда, з'язджаць з Літвы не жадаюць чамусьці. 

Настасся
 
Актывістка аднаго з раённых чатаў. Пакінула Беларусь з-за пагрозы трапіць у турму.
 
- Як доўга плануеце ўдзельнічаць у акцыі і калі яе ўвогуле трэба скончыць?

- Я б засталася тут да нядзелі. У панядзелак (21 чэрвеня) ЕС дасць канчатковы адказ па санкцыях. Да таго часу, пакуль яны не дадуць адказу па санкцыях, трэба стаяць.

- Лагер можа паўплываць на прыняцце санкцый?

- Я спадзяюся, што мы тут не дарма.

- А ў прынцыпе на сённяшні момант лагер выканаў сваю функцыю?

- Ён у працэсе выконвання сваёй функцыі. Дзеля чаго гэта ўсё? Каб мы былі бачныя, каб сітуацыя ў Беларусі заставалася на парадку, тыя галасы, якія ў нас скралі ў Беларусі, пачулі тут.

- Ваш пратэст накірованы у першую чаргу на ЕС, ці ўнутр Беларусі?

- У першую чаргу на ЕС. Таму што тое, што мы робім тут, тым, хто ўнутры, не вельмі важна. Для іх будзе важна, калі мы паўплываем на рашэнне Еўразвяза. Хаця ім там прыпякае, канешне (нам дальнабойшчыкі казалі), асабліва калі ў нас флаг на шарыках вясеў. Яго было бачна з таго боку. Казалі, што пагранічнікі, якія працуюць у Беларусі, псіхуюць вельмі моцна. Хаця б так гэта ўжо працуе. Ну і сам факт акцый, і тое, што яны былі ў трох краінах {Літве, Польшчы, Украіне}, пад самай мяжой. Мы акружылі, атрымліваецца, звонку. У Польшчы, мусіць, спыніліся, ва Украіне. Але нам прасцей - ад Вільнюса паўгадзіны на машыне да мяжы. А ў той жа Польшчы каля трохсот кіламетраў. А асноўная дыяспара ў Варшаве. І ўтрымліваць лагер, які знаходзіцца ў трохстах кіламетраў - гэта стратна.

- Ацаніце колькасць беларусаў, якія ўдзельнічалі і працягваюць удзельнічаць у акцыі?

- Неяк дваяка. З аднаго боку - хацелася б больш, з іншага - карону яшчэ ніхто не адмяняў. І калі прысутнічае больш за 15 чалавек, трэба разбіваецца па групах, пачынаюцца арганізацыйныя цяжкасці. Але ўвогуле да ста чалавек збіралася. Тады было прыемна. Зараз будні дзень, людзей няшмат. Працоўны час. Увечары прыязджае больш. Я адпрошваюся з працы і потым проста адпрацоўваю гэты час. Не ва ўсіх ёсць такая магчымасць. 

Віталь.
 
Быў затрыманы ў дзень "інаўгурацыі", бяздоказна асуджаны, а пасля збіты ў жодзінскім ІЧУ. Пасля адбыцця "сутак" пакінуў Беларусь і падаў заяву ў Генеральную пракуратуру Літвы аб распачынанні крымінальнай справы аб ужыванні гвалту і катаванняў у Беларусі на падставе універсальнай юрысдыкцыі.
 
- Я з'ехаў з медыцынскай прычыны. У Беларусі цяжка атрымаць неабходную медыцынскую дапамогу, бо медыкі вельмі запалоханыя - вельмі часта яны не пішуць нават правільны дыягназ, яны вымушаны пісаць з маіх слоў, напрыклад, дзе я атрымаў траўму і дзесяць разоў перапытваюць, ці я хачу, каб гэта было зафіксавана. Хаця калі я пайшоў у прыватныя медыцынскія цэнтры, там пачалі ставіць рэальныя дыягназы. Тут (у Літве) я магу рабіць тое, чаго не мог зрабіць у Беларусі - прыцягнуць да суду універсальнай юрысдыкцыі тых, хто з мяне здекваўся. Цяпер следства намагаецца высветліць увесь ланцуг - хто аддаваў загады на збіццё, хто збіваў, хто забяспечваў прыкрыццё.

- Які менавіта вынік вас задаволіць?

- Каб канкрэтных людзей прыцягнулі да адказнасці. А там сапраўды вялікія тэрміны. Гэта будзе сур'ёзны сігнал. Мэта хутчэй за ўсё сімвалічная. Але асноўны пасыл - каб сістэма працавала ў межах закону.

- Як думаеце, колькі яшчэ будзе існаваць палатачны лагер на мяжы з Беларуссю?

- Будуць вырашаць самі людзі. Ўсё адбываецца тут. Людзі выказваюць свае меркаванні, і потым прымаецца рашэнне. Асабіста я лічу, што гэтая акцыя мела сур'ёзны ўплыў на тое, каб увесці сітуацыю {ў Беларусі} ў парадак дня. Прычым як у Еўропе, так і ў самой Беларусі. Усё гэта абмяркоўваецца, мне з Беларусі нават тэлефануюць журналісты. Рэзананс ёсць. Зразумела, што цяперашняя ўлада ў Беларусі на ўступкі не ідзе. І чакаць гэтага было б наіўна. Хаця была вось гісторыя. Каранік, так званы галава Гродзенскай вобласці, прыязджаў на мяжу, з беларускага, вядома, боку. Прыязджаў пад нейкім соусам тэхнічных мерапрыемстваў, але не выключана, каб зразумець, што адбываецца тут. Мо мы угаворваем пагранічнікаў якую-небудзь дзейнасць распачаць. Так што гэта вельмі вялікі прагрэс я бачу, і людзі гэта бачаць. Асноўная цяжкасць сёння - гэта тэхнічны момант. Лагер так разросся, што складана падтрымліваць ягоную інфраструктуру. Гэта і палаткі, і спальнікі, і генератар. Шмат флангаў, транспарантаў, якія трэба мяняць і падтрымліваць. Уся гэтая акцыя - гэта цудоўная кропка адпраўлення. Але ў маім разуменні, гэта павінна быць у рамках канкрэтнай павестцы, прывязана да якой-небудзь падзеі.

- Ці трэба згортвацца па сканчэнні, як вы кажаце, якой-небудзь падзеі (прыняцця санкцый з боку ЕС, ці сустрэчы Байдэна і Пуціна)?

- Згортвацца ў прынцыпе не трэба. Трэба пераносіць кропкі друку ў іншыя месцы - "Беларуськалій", можа іншы памежны пункт, яшчэ штосьці, якія-небудзь новыя формы, у якіх людзі будуць пабыць рэальныя дзеянні. Вось як тут - водгук людзей, кіроўцаў фур. Ёсць разуменне, што гэта працуе.

- Ці шмат людзей сюды прыязджала?

- Фактычна лагер развіваўся дзень у дзень. Не было часу для інфармацыйнай падрыхтоўкі. Канешне, хочацца, каб людзей было больш. Колькі б іх не прыйшло. Але пытанне не ў гэтым, а ў тым, што можа прыцягваць людзей. Справа часу і формы. Дарэчы, лагер - гэта не толькі тыя людзі, якія ў ім знаходзяцца. Гэта толькі інтэрфэйс. Ёсць яшчэ бэкэнд. Хтосьці прадукты падвозіць, хтосьці людзям дапамагае дабрацца.

- Людзі не стаміліся?

- Я скажу так. З эмацыйнай кропкі погляду, напэўна, так. Гэта цяжка - ўсё-такі ідуць зносіны з іншымі людзьмі. Перадача энергіі. Магчыма выгаранне ёсць, але людзі намагаюцца нейкія фарматы прыдумаць - адно аднаго падтрымаць. Вось, напрыклад, выстава карцін, ці чытанне вершаў. Людзі падсілкоўваюцца. Хтосьці, хто стаміўся - ад'язджае, падзараджаецца.

- Як, дарэчы, беларусы, якія ўдзельнічаюць у акцыі, ставяцца да з'яўлення сваіх фота ў розных тэлеграм-каналах?

- Людзі зразумелі, што наш пратэст, нашая акцыя была прызнана ў Беларусі вось гэтымі прапагандыстамі. Калі б гэта не мела значэння, то ніхто бы на гэта так не рэагаваў, проста б зачынілі вочы. Гэта інфармацыйная атака з нашага боку, пасыл у Беларусь, у тым ліку з дапамогай дальнабойшчыкаў, аб тым, што ўсё працягваецца. Адметнасць гэтага лагеру - што тут заўсёды новыя людзі, якія толькі даведаліся пра гэтую акцыю, ці прыехалі здалёк. Праз тое, што ідзе аднаўленне, ўсё і падтрымліваецца. Плюс, мы павінны пасыл даваць, што блакіроўка можа здарыцца ў любы момант. Людзі зараз пачынаюць пранікацца юрыдычнымі пытаннямі - і магчыма, хутка можа быць працяглая блакіроўка ў межах заканадаўства. Мы вырашаем, як гэта ўсё па закону зрабіць - узгадніць усе пытанні са службамі. Беларусы могуць мець прамы ўплыў на ход падзей унутры краіны, нават калі знаходзяцца за мяжой.
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям