Расказваем, што зараз з Сяргеем Верашчагіным, пра лёс якога мы пісалі раней.
З 19 траўня нам прыходзілі паведамленні аб тым, што Сяргею пачалі аказваць медыцынскую дапамогу.
«Добры дзень, сёння даслалі паведамленне з Глыбокага аб тым, што Сяргей Верашчагін у шпіталі ў жудасным стане. Нікога да яго не пускаюць, перадачы не прымаюць.
«Добры дзень. Ён можа хадзіць, але са слоў афтальмолага, лекары Глыбокага такіх траўм за ўсю сваю працу не бачылі. У яго адно вока цалкам не бачыць. ЧМТ пацверджана. Больш за 100 гематом па ўсім целе. Наогул здзіўлены, што ён жывы. Агляд быў поўнасцю. Але ў Глыбокім няма УГД, няма МРТ, таму, мусіць, і пераводзяць у Менск. Хоць можа і таму, што тут усе адно аднаго ведаюць, і падняўся вялікі шум у горадзе.»
«Добры дзень. Я з Глыбокага. Па Сяргею Верашчагіну: па нашых крыніцах, яму сапраўды аказвае дапамогу адзін з дактароў Глыбоцкай ЦРБ.»
Дзякуй і тым, хто не верыў. Не думаў, што нешта можна змяніць, бо ўсе людзі паміраюць і нічога з гэтым зрабіць нельга. Вы матывавалі нас даказаць адваротнае, і мы даказалі!
Мы дзякуем усім вам! І просім не забывацца, што ёсць і іншыя людзі, якім патрэбная наша дапамога. Гэта - анкахворых Аляксей Раманаў і Уладзімір Малахоўскі.
Калі вы валодаеце яшчэ нейкай інфармацыяй па стане здароўя Сяргея Верашчагіна, альбо іншых людзей, якім патрабуецца дапамога, калі ласка, пішыце нам.
Памятайце, што толькі разам мы зможам пабудаваць у Беларусі Краіну для Жыцця.
Дапамагчы палітвязням можна ТУТ.

Дзякуй усім, хто пісаў, тэлефанаваў, падпісваў петыцыі. Хто верыў у нас.