Апошнія тыдні ў Беларусі адзначыліся беспрэцэндэнтным ціскам на грамадзянскую супольнасць. На гэты раз пад удар патрапілі самыя ўразлівыя – палітвязні. Гэтыя людзі поўнасцю залежаць ад адміністрацый устаноў, дзе яны знаходзяцца – уплываць на іх злачыннаму рэжыму прасцей за ўсё.
Вось далёка не поўная храналогія апошніх падзей:
Палітвязні для дзеючай улады выступаюць у якасці разменнай манеты, закладнікаў, з дапамогай якіх можна паспрабаваць задаволіць свае брудныя інтарэсы. Ну, а калі не атрымаецца – проста зламаць людзей.
Да галадовак беларускіх палітвязняў далучылася супрацоўніца фонду “Краіна для Жыцця” Марына Гарбуз:
“Я не магу дазволіць, каб трое дзяцей Ігара Банцэра і дачка Ігара Лосіка раслі без татаў толькі таму, што Беларусь акупавала купка тэрарыстаў і з-за таго, што ў кагосьці дасюль “хата з краю”.
Вось чаго яна хоча дабіцца гэтым крокам:
Марына падзякавала за турботы, але заклікала больш турбавацца пра палітвязняў, пісаць лісты, прыходзіць на судовыя паседжанні, рассылаць інфармацыю.
“Хай кожны зробіць усё, што ў яго сілах” – кажа Марына.
Падтрымаць палітвязняў ТУТ.

- з 3 сакавіка трымае сухую галадоўку гарадзенскі музыка Ігар Банцэр (яго жыццё пад пагрозай)
- 11 сакавіка аб’явіў галадоўку Дзмітрый Фурманаў
- 12 сакавіка сухую галадоўку аб’явіў беларускі журналіст Ігар Лосік
- у кабінеце следчага парэзаў сабе вены блогер Сяргей Пятрухін, які знаходзіцца ў зняволенні
Палітвязні для дзеючай улады выступаюць у якасці разменнай манеты, закладнікаў, з дапамогай якіх можна паспрабаваць задаволіць свае брудныя інтарэсы. Ну, а калі не атрымаецца – проста зламаць людзей.
Да галадовак беларускіх палітвязняў далучылася супрацоўніца фонду “Краіна для Жыцця” Марына Гарбуз:
“Я не магу дазволіць, каб трое дзяцей Ігара Банцэра і дачка Ігара Лосіка раслі без татаў толькі таму, што Беларусь акупавала купка тэрарыстаў і з-за таго, што ў кагосьці дасюль “хата з краю”.
Вось чаго яна хоча дабіцца гэтым крокам:
- пастарацца выратаваць галадаючых вязняў рэжыму, выказаць сваім прыкладам салідарнасць з Ігарам Банцэрам, Ігарам Лосікам і Дзмітрыем Фурманавым
- звярнуць увагу міжнародных арганізацый на рэпрэсіі, якія пашыраюцца ў Беларусі
- апроч галадоўкі пачалі кантакт з Камітэтам па правах чалавека ААН. Ім адпраўлены запыт аб арганізацыі праверкі ўмоваў утрымання палітвязняў.