Вынесены прысуд Вользе Залатар

4 гады калоніі за грамадзянскую пазіцыю.

Вольга Залатар - маці пецярых дзяцей з пасёлка Ждановічы, была затрымана 18 сакавіка. Па словах Вольгі, да яе прымянялі фізічны гвалт і патрабавалі разблакаваць тэлефон. Пры гэтым судмедэксперт, якога выклікаў адвакат, каб засведчыць пабоі, апытаць Залатар не змог.

На судзе і ўвогуле прагучала максімальна цынічная заява. Следчы камітэт паставіў, што «заявы Залатар аб прычыненні ёй цялесных пашкоджанняў не адпавядаюць рэчаіснасці, паколькі яны мелі месца да яе затрымання».

Вользе Залатар ставілі ў віну стварэнне экстрэмісцкага фармавання, арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, спрыянне ім. Сама яна абвінавачванні катэгарычна адмаўляла.

«Я тут, бо я неабыякавы чалавек. Я тут, бо жыву па Божаму запавету. Я тут, бо я — мама, якая хоча абараніць сваіх дзяцей. Як мама і каталічка я стаю на пазіцыі чалавечай годнасці і духоўных каштоўнасцяў. Усе мае дзеянні і выказванні падрыхтаваныя з любоўю да людзей і з нянавісцю да хлусні і гвалту...

У матэрыялах справы маім дзеянням нададзены сэнс, які я не мела на ўвазе. Звычайныя чалавечыя ўчынкі, рэакцыі і пачуцці крыміналізаваныя. У матэрыялах справы ёсць фота плаката, на якім напісана «Мір. Любоў. Свабода». І я падпісваюся пад кожным словам. Я хачу міра для сваёй роднай краіны».


Абвінаваўца Жанна Баранава запытала для Вольгі Залатар пяць гадоў зняволення. Суддзя Наста Папко прысудзіла да чатырох. Імклівая дэградацыя судовай сістэмы ў Беларусі працягваецца. Ці ўдасца адмыцца калі-небудзь яе прадстаўнікам ад гэтых ганебных рашэнняў, а галоўнае, як яны будуць глядзець у вочы людзей?

Жанна Баранава і Анастасія Папко, вы ж сапраўды пражывеце даўжэй за вашага састарэлага апекуна. Няўжо міфічныя даброты, а па факце проста лішняя міска поліўкі для капо ў канцлагеры імя лукашэнкі, змогуць кампенсаваць маральнае падзенне і дэградацыю чалавека? Вам застаецца толькі верыць, што ў беларусаў хопіць сілы дараваць вам і іншым гэткім як вы.

Мы ж просім падтрымаць усіх палітвязняў лістамі. Адрас для перапіскі з Вольгай Залатар: 220050, вуліца Валадарскага 2, Мінск, Беларусь.
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям