Нам стала вядома аб рэгістрацыі афіцыйнага шлюбу паміж палітвязнем Уладзімірам Неронскім і ягонай грамадзянскай жонкай Марынай.
Цырымонія прайшла ў сценах ПК-15 у Магілёве, у якой зараз адбывае турэмны тэрмін аўтар youtube-канала «Слуцк для жыцця». Нагадаем, ва Уладзіміра і Марыны ёсць маленькае дзіця. Усяго выхаду бацькі на волю чакаюць чацвёра дзяцей (два сыны і дзве дачкі).
Раней мы ўжо расказвалі гісторыю Уладзіміра Неронскага, асуджанага на тры гады пазбаўлення волі. У ПК ён падвяргаецца ціску. Са шматлікімі выпрабаваннямі і пераследам у калоніі Уладзіміру дапамагае спраўляцца вера ў Бога. Пасля выхаду са зняволення ён разлічвае браць шлюб з Марынай у храме.
Сябры, мы просім падтрымаць Уладзіміра Неронскага лістамі. Нават самаму мужнаму чалавеку вельмі цяжка даводзіцца ва ўмовах турмаў і ізалятараў сучаснай Беларусі, у якіх усё накіравана на тое, каб зламаць волю чалавека, падвергнуць яго катаванням і здзекам. У такой сітуацыі наша салідарнасць - у тым ліку падтрымка з дапамогай лістоў, вельмі важная форма псіхалагічнай дапамогі. Яна нагадае зняволенаму, што ён не самотны. Апроч родных на волі яго чакаюць мільёны беларусаў.
Адрас для карэспандэнцыі:
Магілёў, 213105, г. Магілёў, п/о Вейна, Слаўгарадская шаша, 183
Неронскі Уладзімір Мікалаевіч.