9 ліпеня былі затрыманыя нашыя валанцёры - людзі, якія збіралі прадукты і фарміравалі перадачы палітзняволеным. Першапачаткова нашых сяброў змясцілі на Акрэсціна, па сканчэнні 72 гадзін перавялі ў СІЗА-1 горада Мінска.
На дзясятыя суткі (19 ліпеня) затрыманых павінны былі выпусціць, або прад'явіць ім абвінавачванні. На жаль, нашыя героі не выйшлі на волю. Усе яны з' яўляюцца фігурантамі справы па артыкуле 361-2. Таксама нам вядома, што ёсць яшчэ адзін артыкул, па якім ім пагражае да 12 гадоў.
Адвакат знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні, дакладных звестак па абвінавачваннях у нас няма. Ёсць толькі ўпэўненасць, што нашыя валанцёры - лепшыя людзі. Верым, што зусім хутка ўсё стане на сваі месцы.
Што яшчэ вядома на дадзены момант:
Мы выдатна разумеем, што рэжыму на гэта напляваць, але хочам звярнуцца да канкрэтных выканаўцаў - памятайце, што вас будуць судзіць. Знойдуць кожнага з вас. У выпадку смерці кагосьці са зняволеных - літасці не чакайце.
Просім падтрымаць валанцёраў Фонда і ўсіх вязняў лістамі.

- Антон Сташэўскі трымаецца бадзёра, знаходзіцца ў той самай камеры, у якую за дзень да затрымання перадаваў вентылятар. Як кажа сам Антон - падрыхтаваўся.
- Юлія Сырых вельмі хвалюецца за блізкіх, просіць не спыняцца і працягваць барацьбу, каб усе палітвязні сталі вольнымі.