30 кастрычніка а 00 гадзіне па Мінскім часе пачнецца Сусветны Кангрэс Беларусаў.
Мэта яго ўдзельнікаў і арганізатараў - на працягу 24 гадзін гаварыць пра Беларусь, яе праблемы, сумесны шлях іх вырашэння, спосабы дапамогі і падтрымку. Найважнейшае сёння - гэта аб'яднанне беларусаў усяго свету, прадстаўнікоў розных краін і кантынентаў, каб кожны з нас, дзе б ён ні знаходзіўся, змог знайсці зручны час для ўдзелу ў Кангрэсе.
Сярод спікераў значыцца і кіраўнік фонду "Краіна для Жыцця" Марыя Мароз. Яна раскажа пра вынікі першага года работы нашай арганізацыі, яе складанасці і поспехі. Каму цікава, калі ласка, далучйцеся да прамой трансляцыі на YouTube-канале «Беларусы Замежжа». Выступленне Марыі Мароз пачнецца а 8-й гадзіне па Мінскім часе ў рамках панэльнай дыскусіі «Я змагу табе дапамагчы (Беларусь)». Паверце, будзе цікава, так, вы зможаце даведацца аб новым фармаце дапамогі, які будзе развіваць наш Фонд.
Напэўна ўсе беларусы сёння ўпэўнены ў важнасці аб'яднання. Толькі разам мы можам распрацаваць дзейсную стратэгію для дасягнення агульнай мэты. Сусветны Кангрэс Беларусаў якраз і служыць гэтай агульнай мэце.
Падрабязней пра Кангрэс на сайце belaruscongress.org.
Прамая трансляцыя даступна на YouTube-канале "Беларусы Замежжа". Кожную гадзіну вас чакае нешта цікавае і незвычайнае. Спяшайцеся бачыць, абмяркоўваць, удзельнічаць.