Марыя Мароз, кіраўніца фонду “Краіна для Жыцця”, выказалася пра магчымае паглынанне Беларусі і сітуацыю з Аляксеем Навальным.
Вось ужо больш за тры месяцы ў зняволенні знаходзіцца расійскі палітык і змагар з карупцыяй Аляксей Навальны. Праз жорсткія ўмовы ўтрымання ён пачаў галадаванне, якое фатальным чынам адбілася на яго здароўі і сур’ёзна пагражае жыццю. Пры гэтым адміністрацыя калоніі не пускае да Навальнага незалежных урачоў.
Чаму гэта важна.
Навальны апошнія дзесяць год выступае як паслядоўны крытык рэжыму Пуціна і абвінавачвае вярхушку расійскай дзяржавы ў карупцыі, якая дасягнула жахлівых памераў. Праз сваю дзейнасць расійскі палітык некалькі разоў рабіўся ахвярай нападаў. Самы сур’ёзны адбыўся ў жніўні мінулага года, калі ён быў атручаны хімічнай зброяй і ледзь не памёр.
Напярэдадні ў многіх гарадах Расіі прайшлі акцыі ў падтрымку Аляксея Навальнага, якія скончыліся затрыманнямі. Мы бачылі такое ў Беларусі. Наогул рэжым Пуціна вельмі блізкі да рэжыму Лукашэнкі. Для абодвух наяўнасць апазіцыі, якая прапануе выразную павестку, нясе сур’ёзную пагрозу самаму існаванню дыктатараў і выбудаваных імі сістэм кіравання.
Пры гэтым Пуцін і кампанія імкнуцца да большай уніфікацыі рэжымаў дзвюх краін. Аж да поўнага зліцця – у гэтым выпадку Беларусь трапляе з агню ды ў полымя. Ад аднаго дыктатара мы пяройдзем пад кіраўніцтва другога.
Сёння Лукашэнка і Пуцін сустракаюцца ў Маскве. Лукашэнка раней анансаваў, “што прыме адно з найбольш значных рашэнняў за час свайго прэзідэнцтва”. З улікам абставін, гаворка цалкам верагодна можа весціся пра пераход нашай краіны пад юрысдыкцыю суседняй дзяржавы, поўную страту незалежнасці.
Праяўляючы салідарнасць з Аляксеем Навальным, дэмакратычнымі сіламі ў Расіі, мы абараняем свабоду і незалежнасць роднай Беларусі.