Затрыманыя, бо валанцёры Фонду

Па ўсёй Беларусі працягваецца хваля рэпрэсій, не абмінула яна і нашых валанцёраў. Людзей, якія штодня марнавалі свой час на дапамогу тым, хто ўжо стамляецца ў засценках.

Валанцёры фонду «Краіна для Жыцця» не рабілі нічога супрацьзаконнага, яны ўсяго толькі прымалі прадукты ад неабыякавых беларусаў і фармавалі перадачы для палітвязняў. Толькі за мінулы месяц нашы адважныя добраахвотнікі перадалі 2,8 тоны прадуктаў для 113 палітвязняў.

Мы пішам пра гэта са слязамі, болем і яшчэ захапленнем перад мужнасцю гэтых людзей. Кожны наш валанцёр ведаў, што ён можа аказацца і па той бок сценаў СІЗА, сесці побач з тымі, каму сёння ён нёс прадукты, рэчы, вітаміны. І НЯГЛЕДЗЯЧЫ НА ГЭТА, ЁН Ішоў І НЁС ПЕРАДАЧУ.

Валанцёры - яны героі, адважныя героі, якія ідуць да канца. Бо яны ведаюць, калі яго затрымаюць - на яго месца ўстане іншы. Нашу салідарнасць не спыніць!

Цяпер нам вельмі балюча, але мы не здаемся і будзем працягваць справу тых, хто яе пачаў.

ЖЫВЕ ВЕЧНА!
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям