725 затрыманых на Беларусі ў выніку пратэстаў супраць вайны.
Родныя беларусы. Сёння шмат хто з нас у роспачы. Мы не ведаем што рабіць і як даць рады гэтаму жудаснаму факту - наша краіна выступіла на баку агрэссара супраць добрага суседа - Украіны. Сёння ў краінах ЕС і самой Украіне мы сутыкаемся з праявамі варожасці. Але самае страшнае, што мы саміх сабе заганяем у псіхалагічную яміну - мы вінаватыя, мы дапусцілі. Досыць.
27 лютага ў Беларусі 725 чалавек былі арыштаваныя на мітынгых і акцыях супраць вайны. Сябры, вы цудоўна ведаеце, што такое выйсці сёння на мітынг у Беларусі, акупаванай дыктатарскім рэжымам. Для украінцаў скажам, што гэта гераічны ўчынак. Такі самы, як спяваць украінскі гімн у ДНР, або узняць жоўта-блакітны сцяг у Крыму. Для еўрапейцаў можам параўнаць выхад на вуліцы Менску з заклікам спыніць вайну - шпацыру па Берліне часоў нацызму з пацыфісцкімі лозунгамі. Людзі, якія сёння робяць гэта у Беларусі - героі.
Зараз Украіна і ўвесь свет змагаецца з Расіяй Пуціна і Белоруссіей Лукашэнкі. Мы можам не пасыпаць галаву попелам, а дапамагчы ім ў гэтай барацьбе. Беларусы, будзьма рабіць усё магчымае ў нашых умовах. Хто можа - уступайце ў склад украінскай арміі, якая мужна змагаецца за незалежнасць сваю і ўсёй Еўропы. Хто можа - працягвайце дапамагаць бежанцам, якія пакідаюць Украіну. Ахвяруйце грошы, рэчы, або свой вольный час, расказвайце аб перамяшчэннях васкоўцаў па тэрыторыі нашай краіны. І нарэшце - не выходзьце на працу ў Беларусі, або сабатуйце яе.
Беларускія вайскоўцы - складзіце зброю, не выконвайце злачынных загадаў. Калі вы здольныя, праявіце сваю волю і сілу - спыніце вашага галоўнакамандуючага Лукашэнку. Вы можаце змыць з сябе кроў мірных беларусаў жніўня 2020. Вы можаце быць людзьмі.