Засталося менш як два дні, каб сабраць дзяцей палітзняволеных у школу.
Сябры, дзякуючы вам, больш за 140 сем’яў сталі ўладальнікамі сваіх набораў да школы! Кожную гадзіну да нас прыходзяць водгукі ад бацькоў, чые дзеці атрымалі дапамогу перад новым навучальным годам. Дзякуем кожнаму, хто не застаецца абыякавым, і дапамагае сем’ям герояў Беларусі. Вы робіце вельмі важную справу!
Да 1 верасня усё менш часу, але у нас яшчэ ёсць некалькі нявыкананых зваротаў. Гэта не проста лічбы на паперы. Гэта дзеці, якія чакаюць і спадзяюцца. Калі ласка, не праходзьце абыякава. Дапамажыце падрыхтаваць іх да школы. Падарыце невялікае, але такое патрэбнае свята, калі падстаў для весялосці так мала. Іх тата ці мама зараз знаходзяцца за кратамі.
На нашым сайце вы можаце знайсці тры наборы канцылярскіх тавараў для маленькіх беларусаў:
- “Набор першакласніка”
- “Набор для малодшых школьнікаў”
- “Набор для старэйшай школы”
Вы можаце набыць адзін ці некалькі набораў і такім чынам падтрымаць дзяцей палітычных зняволеных.
Будзьма салідарнымі!