Антон Сташэўскі, Юлія Сырых, Таццяна Астроўская - валанцёры фонду "Краіна для Жыцця", якія з 9 ліпеня знаходзяцца ў закладніках рэжыму.
146 дзён таму яны былі кінутыя за краты. Па якой прычыне? За тое, што праяўлялі салідарнасць у адносінах да іншых беларусаў - збіралі і дастаўлялі перадачы палітвязням. У краіне для жыцця, якую пабудаваў для сябе і сваіх лёкаяў лукашэнка, саджаюць і за меншае, а клопат аб блізкім прыраўноўваецца да небяспечнага злачынства.
З панядзелка на галоўнай старонцы нашага сайта запрацаваў лічыльнік, які адлічвае час знаходжання нашых сяброў у няволі. Вось ужо 146 дзён яны не бачаць чыстага неба, не гуляюць па менскіх вуліцах, не абдымаюць дзяцей і бацькоў. 146 дзён - гэта ўвогуле многа ці мала?
Неаднаразова даводзілася чуць, што ў нечалавечых умовах беларускіх турмаў і ізалятараў, дзе людзей падвяргаюць катаванням і жорсткаму абыходжанню, час нібы запавольваецца. Хвіліны расцягваюцца ў гадзіны, а тыя - у дні. Калі ўсе палітвязні жывуць па такім страшным календары, дык яны ўжо правялі ў няволі гады і дзесяцігоддзі.
Мы дакладна не ведаем, з якой хуткасцю цячэ час для лукашэнкі, яго пракурораў і суддзяў, карнікаў у пагонах, ідэолагаў і прапагандыстаў. Магчыма, яны пакутліва перажываюць кожнае імгненне свайго пакуль яшчэ вольнага жыцця і рыхтуюцца да ўцёкаў пры ўсім зразумелых абставінах, а быць можа атрымліваюць асалоду ад дабротаў, якія дае ім статут ахоўнікаў у канцлагеры. Як бы там ні было, расплата немінучая. За свае злачынствы супраць беларусаў гэтыя людзі панясуць справядлівае пакаранне.
Больш за тысячу нашых суайчыннікаў сёння прызнаныя палітвязнямі ініцыятывай dissidentby. Сярод іх і валанцёры фонду "Краіна для Жыцця", якія на працягу цэлага года аддавалі ўвесь свой вольны час несправядліва затрыманым і асуджаным. Як зараз можна дапамагчы ім самім?
Сябры, калі ласка, дапамагайце палітвязням і чальцам іх сем'яў. Хаця б добрым словам. Мы ўсе павінны памятаць, што любое, нават самае страшэннае зло, не будзе доўжыцца вечна. Сцены паваляцца і ўсе мы здабудзем волю. Няхай палітвязні дачакаюцца яе, не страціўшы надзею і веру ў людзей.
Адрас для карэспандэнцыі: 220050, вуліца Валадарскага 2, Мінск, Беларусь.

- напішыце ліст са словамі падтрымкі, ці проста прапановай завязаць размову
- перадайце прывітанне па радыё
- папоўніце асабісты рахунак палітвязня, каб ён мог нешта купіць сабе ў турэмнай краме