2,8 тоны прадуктаў перададзены 113 палітвязням у траўні

Фонд "Краіна для Жыцця" ставіць сваёй мэтай дапамогу палітвязням і членам іх сем'яў.

Валанцёры Фонду перадалі ў траўні 113 палітвязням 2,8 тоны прадуктаў. Мы працягваем аказваць дапамогу перадачамі тым, каму гэта неабходна. І з кожным месяцам наша дзейнасць шырыцца. У красавіку мы насілі перадачы 77 палітвязням, у траўні ўжо 113.

Мы ўдзячныя вам і просім працягваць падтрымліваць палітвязняў:
  • распаўсюдзіце гэтую інфармацыю па чатах
  • збярыце перадачу палітвязню анлайн
  • купіце прадукты і зьвяжыцеся з нашым валанцёрам.
Што можна купіць:
  • канверты (звычайныя і 1 клас)
  • кава молатая
  • арэхі (фундук, арахіс, грэцкі, кешью)
  • ручкі, каляровыя алоўкі
  • цыгарэты NZ-10, Winston
  • гарбата крупналіставая
  • шакалад (малочны, цёмны, горкі)

Дзякуй усім неабыякавым людзям за дапамогу!
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям