23 красавіка. Дапамажыце сабраць перадачы палітвязням

Фонд “Краіна Для Жыцця” ажыццяўляе дапамогу палітвязням і членам іх сямей. Нам патрэбна ваша дапамога.
 
Кожны дзень у наш Фонд звяртаецца па дапамогу ўсё больш людзей. Пад нашай апекай ужо 77 палітвязняў, якім штотыдзень валанцёры перадаюць перадачы. Гэтыя героі знаходзяцца ў розных гарадах, у розных СІЗА і ПК, але ўсе яны чакаюць нашай з вамі дапамогі.

Што вы можаце зрабіць зараз: Што можна купіць для перадачы:
  • крыжаванкі
  • канверты
  • каўбаса (сыравяленая, сыравэнджаная)
  • сала
  • кава любая
  • гарбата рассыпная
  • макароны х/п
  • пасціла, зефір, мармелад
  • цыгарэты
  • халва
  • алей
  • бульба х/п
  • арэхі
  • цыбуля
  • часнок
  • сухары, печыва
  • цукеркі
  • файлы
  • цукар рафінаваны
  • шматкі (грэцкія, аўсяныя)
  • сыр
  • суп х/п
  • курага, фінікі
  • сшыткі
  • туалетная папера
  • аўтаручкі
  • гародніна, садавіна
Вялікі дзякуй усім неабыякавым людзям за дапамогу.

Дапамагчы рабоце Фонду вы можаце ТУТ.
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям