25 сакавіка мы адзначаем галоўнае нацыянальнае свята Беларусі - Дзень Волі

Сёння вольныя беларусы па ўсім свеце ладзяць акцыі салідарнасці і дабрачынныя канцэрты, арганізуюць тэматычныя выставы.

Святлана Ціханоўская сустракае гэты дзень у Польшчы, дзе яна знаходзіцца з працоўнай паездкай.



Кіраўнік фонду "Краіна для Жыцця" Марыя Мароз напярэдадні была запрошана на сустрэчу народнаабранага лідэра нашай краіны з беларускімі ініцыятывамі ў Варшаве, якія дапамагаюць як беларусам, так і ўкраінцам. Святлана Ціханоўская падзякавала ўсім за працу, падтрымку і салідарнасць.




Сёння раніцай прадстаўнікі фонду "Краіна для Жыцця" прысутнічалі ў польскім сойме, дзе дэпутаты віталі Святлану Ціханоўскую. Яна распавяла пра значэнне, якое Дзень Волі мае для беларусаў, а таксама пра працяг ціску на палітвязняў унутры краіны. Беларускі народ супраць сваёй волі аказаўся ўцягнуты пуціным і лукашэнкам у вайну ва Украіне, якая будзе мець непрадказальныя наступствы для Еўропы, а магчыма і ўсяго свету. Беларусы, незалежна ад сваіх палітычных поглядаў, не жадаюць гэтай вайны і рашуча выступаюць супраць удзелу ў ёй нашай краіны.

Польскі бок выказаў салідарнасць з нашым народам і абяцаў дапамагаць як беларускім уцекачам у ЕС, так і тым, хто вядзе барацьбу з дыктатурай унутры Беларусі.
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям