Адвэнт-каляндар ад «Вольных паштовак»

Адвэнт-каляндар - гэта маляўнічы каляндар, па якім адлічваюць час да наступлення Калядаў. Як правіла ён прадстаўлены у выглядзе хаткі ці скрынкі з акенцамі, у якіх могуць быць малітвы, цукеркі, паперкі з рознымі заданнямі для штодзённага выканання.

Адвэнт-каляндар ад «Вольных паштовак» крыху адрозніваецца ад звычайнага. У ім вам прапануюцца дзеянні для дэманстрацыі салідарнасці з палітвязнямі Беларусі. Каляндар прадстаўлены на трох мовах - англійскай, беларускай і рускай. Заданні простыя і не запатрабуюць вялікіх намаганняў, затое іх выкананне гарантуе добры настрой, а галоўнае, дапаможа падтрымаць людзей у зняволенні.

Самае першае - раздрукаваць каляндар ці спампаваць яго сабе на тэлефон. А яшчэ адправіць ліст ці паштоўку, дапамагчы ў аплаце навагодняга падарунку дзецям палітвязняў, прыгатаваць страву па рэцэпце кагосьці з вязняў і шмат іншага.

Спасылку на каляндар вы можаце спампаваць тут. Штодня хлопцы з «Вольных паштовак» будуць посціць заданні ў старыс і захоўваць у актуальным «Адвэнт-каляндар». Выконвайце заданні, публікуйце іх у сябе ў сацсетках з хаштэгамі #adventpashtouki, #вольныяпаштоўкі. Калі вы выканаеце 18 і больш заданняў і дашлеце здымкі «Вольным паштоўкам», вас чакае прыемны сюрпрыз – майка ці шопер з малюнкамі палітвязня!

Сябры, калі вы не ведалі з чаго менавіта пачаць падтрымку герояў новай Беларусі, то адвэнт-каляндар ідэальна вам пасуе. Давайце будзем салідарнымі разам!
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям