Праграма імя Кастуся Каліноўскага – альтэрнатыва для студэнтаў, выключаных з беларускіх універсітэтаў

Студэнты сталі адной з мишэняў тэрору, які рэжым Лукашэнкі распачаў у дачыненні да беларускага народа. Маладыя людзі аказваюцца ў турмах, іх саджаюць на суткі, выключаюць з універсітэтаў. Робіцца ўсё, каб сапсаваць жыццё і пазбавіць будучыні лепшых маладых беларусаў.

Ёсць альтэрнатыва: стыпендыяльная праграма імя Кастуся Каліноўскага ў Польшчы.
 
Гэта праграма з’яўляецца найбуйнейшай у Еўропе праграмай дапамогі беларусам, якія не могуць вучыцца ў роднай краіне праз свае палітычныя погляды.
 
Праграма была створаная 30 сакавіка 2006 года, на хвалі пратэстаў пасля трэціх прэзідэнцкіх выбараў. Але асаблівую папулярнасць яна набыла летась на фоне беспрэцэдэнтных паслявыбарчых рэпрэсій. На 2020/2021 навучальны год беларускія студэнты падалі 650 заявак у бюро праграмы. Усе кандыдаты былі залічаныя.
 
Пачатак праграмы прадугледжвае:
  • паглыбленае вывучэнне польскай мовы
  • недарагое жыллё
  • штомесячная стыпендыя
 
Прыём дакументаў на 2021/2022 навучальны год пачнецца ў бліжэйшы час. Інфармацыя будзе размешчаная на нашым сайце. Для атрымання дэталёвай інфармацыі пра неабходны пакет дакументаў, а таксама для кансультацыі звяртайцеся на электронную пошту.

Для ты, хто хоча атрымаць адукацыю не толькі ў Польшчы, але і ў іншых еўрапейскіх краінах, ёсць такая магчымасць дзякуючы Беларускай Асацыяцыі Падтрымкі Студэнтаў –BeSSA.

Знаёмцеся з праграмай і дасылайце заяўку на сайце BeSSA.
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям