Фонд “Краіна для Жыцця” працягвае шукаць Амбасадараў – людзей, якія будуць прадстаўляць Фонд у краіне свайго пражывання. Некалькі чалавек ужо адгукнуліся на наш заклік. Сёння мы знаёмім з адным з іх.
Раскажыце пра сябе.
Я – Макараў Ілья з расійскага горада Іжэўска. Зараз я студэнт на двух спецыяльнасцях: юрыст (завочнае РПА) і педагог (дзённае ў УРСПК). Актыўны палітычны і грамадскі дзяяч у сваім горадзе. Сябра Штаба Навальнага ў Іжэўску, а таксама сябра Штаба Гарадскіх праектаў Максіма Каца.
Чаму вырашылі стаць Амбасадарам Фонду?
Я не магу глядзець на тое беззаконне, якое чыніць нелегітымны прэзідэнт Беларусі. Я хачу зрабіць усё магчымае, што магу, каб дапамагчы беларускаму народу ў яго памкненні да свабоды і дэмакратыі.
Ці сочыце за сітуацыяй у Беларусі, што думаеце наконт гэтага?
Актыўна сачу за сітуацыяй у Беларусі з траўня 2020 года, калі незалежныя і апазіцыйныя кандыдаты заявілі пра сваё вылучэнне на выбарах. Да 9 жніўня проста назіраў за ўсёй сітуацыяй і ў думках падтрымліваў беларускі народ, але пасля маштабных фальсіфікацый на выбарах і далейшай узурпацыі ўлады нелегітымным прэзідэнтам Лукашэнкам, я стаў, па магчымасці, рабіць тое, што мог, каб дапамагчы і падтрымаць беларусаў: ахвяраваў грошы, медыйна асвятляў падзеі ў РБ, удзельнічаў у акцыях салідарнасці.
Вы беларус, або маеце беларускія карані? Калі не, чаму сітуацыя ў Беларусі вам цікавая?
Не, я не беларус, але нашыя краіны вельмі шчыльна звязаныя адна з адной, у нас агульная гісторыя, падобная мова, блізкія народы. І быць саўдзельнікам мірнай рэвалюцыі ў Беларусі для мяне вялікі гонар.
Ці адрозніваецца палітычная сістэма ў Расіі ад беларускай? Дзе сітуацыя горшая/лепшая?
У нашых сістэмах ёсць, канешне, шмат падобнага, але ёсць таксама і рознае. Падабенства ў тым, што ў нас таксама працяглы час ва ўладзе сядзіць адзін чалавек, які ўжо незаконнымі метадамі ўтрымлівае яе. У нас таксама мае месца гвалт у дачыненні да пратэстоўцаў. Як у Расіі, так і ў Беларусі апазіцыйных палітыкаў саджаюць. Адрозненні сістэм нашых краінаў у тым, што ў Расіі за кошт членства ў Савеце Еўропы больш трымаюцца правоў чалавека. Я не кажу, што РФ – гэта прававая дзяржава, але ў некаторых пытаннях у нас больш дэмакратычныя стандарты: больш палітычных партый, ёсць незалежныя апазіцыйныя дэпутаты і г.д.
Якім чынам плануеце ўдзельнічаць у працы Фонду?
Планую прадстаўляць Фонд у шэрагах апазіцыі Расіі, праводзіць перамовы з мясцовай уладай Іжэўска і Ўдмуртыі. Як нядаўна заявіла Святлана Ціханоўская, для таго, каб правесці мірныя перамовы з Лукашэнкам, трэба, каб Расія перастала падтрымліваць і спансаваць яго рэжым. Я лічу, што ў такой сітуацыі магу адыграць важную пасярэдніцкую ролю.
Што зробіце ў якасці Амбасадара ў першую чаргу?
У першую чаргу хачу правесці акцыю салідарнасці з беларусамі, а таксама медыйна падтрымаць веснавыя пратэсты ў Беларусі.
Ці ведаеце кагосьці з беларускіх палітыкаў?
Так, ведаю: Валерыя і Вераніку Цапкалаў, Віктара Бабарыку, Паўла Латушку, Святлану і Сяргея Ціханоўскіх, Марыю Калеснікаву, Сяргея Чэрачня, Алега Гайдукевіча (не падтрымліваю).
Вы ж вельмі малады чалавек, адкуль цікаўнасць да палітыкі?
Палітыка мне цікавая з ранняга дзяцінства – ужо тады я надаваў гэтаму ўвагу. Зараз для мяне гэта прафесійная сфера. Я з’яўляюся кандыдатам у муніцыпальныя дэпутаты, з нядаўняга часу сябра штаба Навальнага ў Іжэўску. Мне падаецца, што сёння малады ўзрост для палітыка з’яўляецца вялікім плюсам. Малады палітык энергічны, амбітны, поўны сіл, не зацыклены на стэрэатыпах, якія ўласцівыя папярэдняму пакаленню. У большасці выпадкаў маладыя людзі жывуць сваёй галавой, вучацца на памылках, але ідуць да мэты да канца.
Калі вы хочаце стаць Амбасадарам Фонду, запаўняйце форму і мы абавязкова звяжамся з вамі!