Беларусам замежжа

Беларускі народ працягвае барацьбу за свабоду і незалежнасць. У вашых сілах дапамагчы ў гэтым.

Калісьці вы пакінулі радзіму. Вам было цяжка дыхаць у Беларусі 10-15-20 год таму. Вы не бачылі перспектываў для сябе і сваіх дзяцей пад аднаасобнай уладай злога і бяздушнага “бацькі”.

Зараз вы з надзеяй назіраеце за тымі пераменамі, якія адбываюцца ў Беларусі. Наша краіна калі і засталася “дыктатурай Еўропы”, то цяпер яе народ не мірыцца з гэтым. Калі вы можаце, дапамажыце ў гэтай барацьбе.

Пад моцным прэсам рэжыму Лукашенкі апынуліся палітзняволеныя. Гэтыя людзі – героі, якія не пабаяліся адкрыта заявіць пра ушчамленне ў правах і за сваю пазіцыю апынуліся ў турмах.

Мы прапануем свае варыянты падтрымкі:
  • Матэрыяльная дапамога сем’ям палітзняволеных. Вельмі важна ў цяжкія часы праявіць салідарнасць з роднымі і блізкімі людзей, якія пацярпелі за свае погляды і несправядліва апынуліся ў турмах.
  • Збор і перадача прадуктаў для палітзняволеных. Любімая ежа можа істотна падтрымаць чалавека ў цяжкіх умовах няволі.
  • Напісаць ліст палітзняволеным. Любая вестка са знешняга свету для людзей у турмах гэта глыток свежага паветра. Напамін, што яны не забытыя, што пра іх памятаюць і чакаюць, а іншыя працягваюць барацьбу за свабоду
 
Таксама вельмі важная інфармацыйная падтрымка. Мы расказваем гісторыі людзей, якія пацярпелі ад рэжыму Лукашенкі. У вашых сілах дапамагчы нам у гэтым. Перакладайце гэтыя гісторыі на мовы краінаў свайго пражывання, размяшчайце ў СМІ.

Па магчымасці ўздзейнічайце на ўрад і грамадскую думку сваіх дзяржаў, каб яны максімальна жорстка рэагавалі на тое беззаконне, што зараз чыніцца ў Беларусі, абмяжоўвалі рэжым Лукашенкі, пазбаўлялі яго фінансавання і рэшткаў легітымнасці на сусветным узроўні.

Ваша падтрымка палітзняволеных і іх сем’яў патрэбна зараз, ваш вопыт, веды, кампетэнцыі ў любых сферах жыцця будуць запатрабаваны ў новай Беларусі.

Разам мы пабудуем прававую, свабодную, еўрапейскую дзяржаву – сапраўдную краіну для жыцця.

Дапамагчы рабоце фонду можна ТУТ.
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям