Прадстаўнікі некалькіх беларускіх арганізацый, у тым ліку фонду "Краіна для Жыцця" сустрэліся ў Польшчы з упаўнаважанай урада ФРГ па правах чалавека Луізе Амтсберг.
Размова ішла аб вайне ва Украіне, якую развязала Расія і гуманітарным крызісам, які распачаўся услед за гэтым. На жаль, з прычыны злачыннай палітыкі Лукашэнкі Беларусь таксама стала краінай агрэсарам. Як вынік, у некаторых дзяржавах Еўропы ў негатыўны бок змянілася стаўленне да нашых суграмадзян. Сёння многія з іх сутыкаюцца з прадузятасцю і дыскрымінацыяй.
Кіраўнік фонду "Краіна для Жыцця" Марыя Мароз заклікала не ставіць знак роўнасці паміж нелегітымным рэжымам Лукашэнкі і народам Беларусі, а таксама памятаць аб тым, што людзі ў нашай краіне вядуць барацьбу за свабоду і незалежнасць на працягу многіх гадоў. Яшчэ 23 лютага 2022 года амаль увесь свет быў салідарны з беларусамі, аднак ужо 24 лютага стаўленне памянялася. Гэтак не павінна быць.
Прадстаўнікі грамадзянскіх ініцыятываў папрасілі Луізе Амтсберг звярнуцца да палітыкаў Германіі з заклікам аб дапамозе беларусам. Гэта могуць быць як практычныя крокі па спрашчэнні візавага рэжыму для грамадзян нашай краіны, так і адукацыйная праца праз СМІ сярод выбаршчыкаў. Важна памятаць, што большасць нашых суграмадзян не падтрымліваюць рэжым Лукашэнкі і вайну ва Украіне.
Беларускія грамадскія ініцыятывы і прыватныя асобы ў краінах ЕС дапамагаюць Украіне і ўкраінцам - ездзяць на мяжу, забіраюць бежанцаў, аказваюць лагістычную дапамогу, выдзяляюць жыллё, ахвяруюць грошы і рэчы. Беларусы не агрэсары ў гэтай вайне, у адрозненне ад дыктатара Лукашэнкі.
Пры гэтым многія з нас пацярпелі і працягваюць пакутаваць з-за сваёй пазіцыі ўнутры Беларусі. Так, колькасць палітвязняў у нашай краіне складае больш за тысячу чалавек. Сотні людзей былі арыштаваныя 27 лютага на антываенных мітынгах. У месцах зняволення і часовага ўтрымання не спыняюцца катаванні і здзекі.
Так, для вязняў не прымаюць перадачы. У камерах разлічаных на чатырох чалавек утрымліваюць шаснаццаць. Арыштаваных па палітычных матывах збіваюць, не даюць пасцельнай бялізны, падушак, матрацаў. Дзень міліцыі, 4 сакавіка, турэмшчыкі "адсвяткавалі" начным збіццём людзей у душы.
Беларусь перажывае чорныя старонкі сваёй гісторыі, але простыя беларусы не апускаюць рук і робяць усё магчымае, каб вярнуць наш народ у еўрапейскую сям'ю, аднавіць ягонае добрае імя.