Падзяка ад дзяцей палітвязняў

“Дзякуй вам усім за падарункі ў школу. Вы лепшыя!”

Гэта тое, для чаго мы ўсе працуем і працягваем ісці да нашай агульнай мэты! Цудоўныя дзеткі палітвязняў кажуць ДЗЯКУЙ кожнаму, хто дапамог ім падрыхтавацца да школы; кожнаму, хто на працягу больш за паўгода штомесяц падтрымліваў і працягвае падтрымліваць іх сем’і фінансава. 

На жаль, мы не можам назваць прозвішчы, альбо паказаць вам здымкі гэтых дарагіх людзей, іх эмоцыі і радасць, але, паверце, - вы ўсе робіце вялікую справу, і гэта ніколі не будзе забыта. Надыдзе час - і ўсё стане на свае месцы. Дзякуй вам яшчэ раз за салідарнасць! 


  

Фонд “Краіна для Жыцця” працягвае акцыю па падтрымцы дзяцей палітзняволеных. Калі вы можаце сабе дазволіць, калі гэта не ляжа цяжарам на ваш сямейны бюджэт, калі ласка, падтрымайце дзяцей герояў. Гэтым вы зробіце важкі ўнёсак у пабудаванне ў Беларусі сапраўднай краіны для жыцця. 

«Дарослыя, не здавайцеся!
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям