Ціск на палітвязняў праз пазбаўленне іх карэспандэнцыі. Чаму трэба працягваць пісаць

З пошты фонду “Краіна для Жыцця”.
 
«Прывітанне. Важная інфармацыя для вас. Усім палітвязням больш не аддаюць лістоў ад старонніх людзей! Для таго, каб палітвязень атрымаў ліст ад сваяка, ён павінен напісаць заяву і пазначыць спіс прозвішчаў, лісты ад якіх ён просіць яму аддаваць.

Таксама важна, што ўсе лісты з СІЗА, пры этапе застаюцца ў СІЗА. Хлопцы прыязджаюць у калонію і пакуль ім не напішуць, не могуць самі нікому напісаць, калі не памятаюць адраса. Гэта дакладна тычыцца ўжо асуджаных, на этапеу следства пакуль паказвае практыка, што даходзяць лісты, хаця і з вялікімі перабоямі.»

Што гэта значыць?
  • Лісты для палітвязняў жыццёва неабходныя, інакш бы з імі так не змагаліся.
  • Важна працягваць пісаць і падтрымліваць. Памятайце, што акрамя лістоў можна адпраўляць паштоўкі, тэлеграмы, перадаваць прывітанні па радыё.
  • Калі ў палітвязня змяніўся адрас–напішыце яму і не забудзьцеся ўкласці канверт са зваротным адрасам для адказу.
І самае галоўнае.

Лісты палітвязням–гэта не толькі гісторыя пра салідарнасць і псіхалагічную дапамогу людзям, якія несправядліва апынуліся за кратамі. Гэта яшчэ гісторыя пра чалавечнасць. Тое добрае, што ёсць унутры кожнага з нас.

Гэтыя лісты дапамагаюць не толькі палітвязням, але і нам самім падтрымліваць агеньчык дабра. І веры, любові і надзеі. Веры, што мы абавязкова пераможам. Любові – да ўсіх беларусаў, якім неабыякава і баліць. Надзеі, што ахвяры, якія прыносяць палітвязні і ўсе мы кожны божы дзень, не марныя.

Калі ласка, працягвайце пісаць лісты вязням у турмы. Гэта сапраўды важна для ўсіх.
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям