На Тацяну Канеўскую аказваецца інфармацыйны ціск у калёніі. Нам у рукі трапіў ліст Таццяны, у якім яна расказвае пра тое, што за апошнія некалькі месяцаў ёй прыходзіць карэспандэнцыя толькі ад 4 чалавек.
Таццяна Васільеўна Канеўская - давераная асоба ў Гомелі кандыдата ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Святланы Ціханоўскай. Асуджаная на 6 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Таццяна - вядомая ў Гомельскім рэгіёне актывістка, лідэрка руху "Маці 328". Яна змагалася за свабоду свайго сына, якога асудзілі па наркатычным артыкуле. Усяго ў Таццяны - муж, чацвёра сыноў, тры каты і тры сабакі. Яны чакаюць яе вызвалення.
Усе мы ведаем пра важнасць лістоў і праявы салідарнасці. Але не прадстаўляем, як жа гэта каштоўна і важна для тых, хто штодня, на працягу ўжо года, знаходзіцца ў месцах зняволення. Калі ласка, падтрымайце лістамі салідарнасці Таццяну Канеўскую і ўсіх палітвязняў! Адрас для вашых лістоў і паштовак: ВК №4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3.