Валанцёры нашага Фонду ўжо больш за 4 месяцы знаходзяцца за кратамі.
Нагадаем, іх арыштавалі толькі з прычыны таго, што ў іх вялікае сэрца - яны збіралі прадукты і фармавалі перадачы для палітвязняў. На думку рэжыму лукашэнкі, яны злачынцы з-за таго, што працягнулі руку дапамогі тым, хто ў бядзе. З-за таго, што валанцёры – людзі, а тыя, хто саджае, мучыць, здзекуецца – не.
Нам паступае інфармацыя, што валанцёрам Фонду наладзілі інфармацыйную блакаду, лістоў няма ні ў адзін з бакоў. І тут усё, што мы можам прасіць зрабіць вас і рабіць самі – пісаць больш актыўна! Калі ласка, удзяліце 15 хвілін вашага часу і напішыце нашым валанцёрам!
Паверце, яны заслугоўваюць гэтага! У хлопцаў на волі засталіся сем'і з дзецьмі. Валанцёры ведалі, чым рызыкуюць, але ўсё ж працягвалі рабіць патрэбную і правільную справу. І вось ужо на працягу вялікага адрэзка часу сядзяць у СІЗА ні завошта. Больш таго, ім хочуць давесці, што ўсё дарма, што ўсе пра іх забыліся. Але ж мы не дазволім гэтага зрабіць, праўда?!
Адрас для карэспандэнцыі: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2.
Антон Аляксандравіч Сташэўскі, Юлія Эдуардаўна Сырых, Таццяна Сяргееўна Астроўская.