Данаты падчас вайны

Сябры, у сувязі з апошнімі падзеямі вы часта задаяце нам пытанне, як зараз данаціць і падтрымліваць сем'і палітвязняў.

Сабралі найважнейшае:
  • Пры здзяйсненні ахвяраванняў на PayPal ці Stripe плацёж ідзе менавіта на гэтыя платформы, гэта значыць атрымальнік не наш Фонд. PayPal і Stripe выступаюць пасярэднікамі і канчатковага атрымальніка немагчыма адсачыць, што робіць такі плацёж абсалютна бяспечным для беларусаў, асабліва ўнутры краіны.
  • У Беларусі адключаныя ад сістэмы SWIFT тры банкі, але як нам вядома з практыкі - некаторыя плацяжы ўсё роўна праходзяць. Трэба спрабаваць і пры негатыўным выніку - выкарыстоўваць карты іншага банка, у ідэале - міжнароднага.
  • Па прамых рэквізітах на сайце бяспечна даножыць толькі з-за мяжы.  Калі вы ў Беларусі - выкарыстоўвайце PayPal, Stripe альбо крыптавалюту.
  • Так, крыптавалюта працуе і мы дадаем новыя варыянты, для магчымасці вялікага выбару.
  • Данаты з расійскіх карт на дадзены момант недаступныя, і хуткім часам ці наўрад нешта зменіцца.

Падтрымаць палітвязняў донатам можна тут.
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям