Мы працягваем расказваць пра тое, як дзейнічае праграма салідарнасці «Сябар сям'і». Чалавек ці арганізацыя з любой часткі свету могуць дапамагчы родным палітвязня, узяць іх пад апеку на тэрмін ад некалькіх месяцаў да года.
Сёння Сябрам сям'і палітвязня стала экс-капітан зборнай Беларусі па баскетболе Кацярына Сныціна. Яна ўзяла пад сваю апеку сям'ю палітвязня, прысуджанага да вялікага тэрміну пазбаўлення волі. На працягу трох месяцаў маці і дзіця атрымаюць сумарныя выплаты ў памеры 600 еўра.
«Сябрам сям'і я стала таму, што вельмі важна дапамагаць усім, хто церпіць ад дзеянняў рэжыму. Мы, як грамадства, абавязаны ўзяць на сябе клопат пра тых, хто мае ў гэтым патрэбу.
Мне даслалі спіс, з якога трэба было абраць чалавека, якому я буду дапамагаць. Таму я праглядзела іх прафайлы на politzek.me і, чытаючы гісторыі, і гледзячы фатаграфіі, проста прыслухоўвалася да таго, што ў мяне ўнутры адгукаецца. Я лічу, гэта важна, табе трэба хацецца дапамагаць у душы.
Гэты праект - выдатная магчымасць дапамагчы сем'ям палітвязняў, я сама ўдзельнічаю практычна ва ўсіх праектах дапамогі людзям ці фондам, якія выкладваю ў сябе ў сацсетках. Таксама хачу нагадаць, што дапамагаць сем'ям ці данаціць - гэта важна. Але прашу кожнага беларуса ўнутры і за межамі краіны проста быць дабрэйшымі і цярпімымі адзін да аднаго, не праходзіць міма калі камусьці патрэбна дапамога, бо часам людзі маюць патрэбу проста ў добрым слове ці абдымках».
Сябры, мы заклікаем дапамагаць палітвязням як у межах нашай праграмы салідарнасці, так і любым даступным для вас спосабам. Такая дапамога, аказаная ў цяжкую хвіліну, не забываецца.