«Гэта такая радасць, атрымліваць лісты. Я люблю вас, людзі, дзякуй! »

Ліст Таццяны Астроўскай.

Таццяна Сяргееўна Астроўская - валанцёрка фонду «Краіна для Жыцця».

Была затрыманая 9 ліпеня 2021 года падчас «шырокамаштабнай аперацыі КДБ па зачыстцы ад радыкальна настроеных асоб». Таццяне прад'явілі абвінавачванні па арт. 361-2 КК РБ.

Дзяўчына шмат часу выдаткоўвала на дапамогу людзям. Дома яе чакае маленькае дзіця, дзеля якога яна, нават знаходзячыся ў зняволенні, працягвае змагацца за свабодную Беларусь. Таццяна не па чутках ведае, што такое салідарнасць. Беларуску не зламалі арышт і заключэнне, і яна верыць у нас.

У зняволенні таксама знаходзяцца нашы валанцёры Сташэўскі Антон Аляксандравіч і Cырых Юлія Эдуардаўна. Іх віна заключаецца ў тым, што яны аказвалі падтрымку палітвязням і іх сем'ям. Сёння падтрымка патрэбна ім самім!

Адрас для лістоў: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2.

Падтрымаць сем'і палітвязняў тут.
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям