6-7 жніўня на паляне Борык, недалёка ад вёскі Гарадок Беластоцкага павету у Польшчы, ля самай мяжы з Беларуссю, пройдзе "Фестываль Абуджаных".
Ён з'яўляецца прамым наступнікам легендарнага "Басовішча" - штогадовага музычнага свята, якое калісь прымусіла беларусаў Падляшша ганарыцца сваёй нацыянальнай ідэнтычнасцю.
"Басовішча" атрымала вядомасць і ў Беларусі - на працягу амаль 30 гадоў на ім выступалі рок-гурты, якія сутыкнуліся на радзіме з прыгнётам ці забаронай з боку рэжыму лукашэнкі.
Фармат новага фестывалю іншы. Ён прысвечаны гадавіне абуджэння нацыі ад летаргічнага сну і пачатку беларускай сацыяльнай рэвалюцыі. Як адзначаюць арганізатары з фонда беларусаў Падляшша "Tutaka", "Фестываль Абуджаных" не толькі музычны. Тут будуць прадстаўлены беларуская культура і мастацтва ва ўсёй разнастайнасці.
Прапануем акунуцца ў атмасферу свабоды, сустрэцца з сябрамі і аднадумцамі, паслухаць і спець цудоўныя песні, ды й проста ўспомніць год, які прайшоў з моманту абуджэння беларусаў па ўсім свеце.
Так, многія героі нашай краіны зараз за кратам, а ў самой Беларусі пануюць рэпрэсіі і хаос. Але ўсё ж такі прыціснуць імкненне людзей да волі і справядлівасці немагчыма. Беларусы ўсяго свету ўсвядомілі сябе нацыяй, а бел-чырвона-белы сцяг вярнуўся ў ролі нашага сімвалу.
Наведаць фестываль можа кожны, хто пажадае. На паляне каля сцэны будзе разбіты палатачны лагер, таму паклапаціцеся таксама аб наяўнасці палаткі (яе можна ўзяць напракат у Беластоку, у 30 кіламетрах ад месца правядзення). Арганізатары рыхтуюць шмат актыўнасцей для дзяцей, у тым ліку для малышоў.
Таксама вазьміце з сабой:
Радаваць гасцей Фестывалю будуць выканаўцы музыкі на любы густ. Вось толькі няпоўны спіс:
Фонд "Краіна для Жыцця" выступае адным з партнёраў фестывалю. Гэта значыць, на месцы правядзення вы зможаце набыць атрыбутыку і мерч (цішоткі, худзі, кепкі, сцягі і г.д.) нашай арганізацыі. Усе выручаныя сродкі пойдуць на дапамогу сем'ям палітзняволеных з дзецьмі.
Жыве Беларусь!

- Спрэй ад насякомых + сонцаахоўны крэм па жаданні
- Аптэчку (вам могуць спатрэбіцца лекі і абязбольваючыя, бінты, антысэптыкі)
- Сонцаахоўную кепку, акуляры, плашч, цёплае аьзенне + зменны прыдатны хатні абутак
- Партатыўную зарадную прыладу ("пауэрбанк")
- Нямнога харчавання (на фестывалі будзе фудкорт), посуд (можна аднаразовы, кубак), сталовыя прыборы (неабходны нож)
- Купальнікі, плаўкі (побач вадаём)
- Сцягі, плакаты
- Грошы, дакументы
Радаваць гасцей Фестывалю будуць выканаўцы музыкі на любы густ. Вось толькі няпоўны спіс:
- Naviband
- Маргарыта Ляўчук
- «Красная зелень»
- Вераніка Круглова (KRIWI)
- Валерыя Дэле (DEE TREE)
- ISNA TRIO