«Фестываль Абуджаных». Line Up

Арганізатары "Фестывалю Абуджаных" назвалі поўны спіс артыстаў і расклад іх выступленняў. Нагадваем, фестываль адбудзецца 6-7 жніўня на паляне Борык, недалёка ад вёскі Гарадок Беластоцкага павету у Польшчы.

Стаць гледачом гэтага дзейства могуць усе неабыякавыя беларусы. Падрабязную інструкцыю, што ўзяць з сабой, мы ўжо размяшчалі раней.
 
Як паведамляюць арганізатары, выступлення музыкаў - не адзіны элемент фестывалю. Ягоныя госці змогуць апынуцца ў імправізаванай тэлестудыі, дзе даведаюцца пра праблемы Беларусі і беларусаў. Таксама там пройдуць аўтарскія сустрэчы, лекцыя пра падляшскія зёлкі і беларускі гараскоп.
 
Самыя маленькія змогуць паспрабаваць свае сілы ў маляванні цішотак, беларускім цісненні, вырабе папяровых лялек і нават паўдзельнічаць у танцавальных майстар-класах.
 
А вось і расклад выступлення выканаўцаў. Раім не прапусціць!
 
Пятніца:
 
  • 13.00 - Фестываль адчынены для вас
  • 15.00 - першая дыскусія на асноўнай сцэне
  • 16.00 - другая дыскусія на асноўнай сцэне
  • 17.00 - трэцяя дыскусія на асноўнай сцэне
  • 18.00 - КІНАТЭРАПІЯ
  • 20.00 - афіцыйнае адкрыццё і ISNA TRIO
  • 21.00 - MARGARITA LEVCHUK
  • 22.00 - VERANIKA KRUHLOVA & VALERIA DELE
  • 23.00 - SW@DA PROJECT
  • 24.00 - 03.00 - JUST DANCE - танцавальныя DJ-сэты
 
Субота:
 
  • 13.00 - чацвёртая дыскусія на галоўнай сцэне / майстар-класы па размалёўванні цішотак у 2-ой зоне фестывалю
  • 14.00 - аўтарская сустрэча з Андрэем Хадановічам на галоўнай сцэне / чытанне беларускіх казак у 2-ой зоне фестывалю
  • 16.00 - пятая дыскусія на асноўнай сцэне / практычныя заняткі беларускай выцінанкі ў зоне 2
  • 17.00 - шостая дыскусія на асноўнай сцэне / майстар-класы па вырабленні папяровых лялек у традыцыйным беларускім строі ў зоне 2
  • 18.00 - сёмая дыскусія на галоўнай сцэне / танцавальныя майстар-класы ў зоне 2 / Беларускі гараскоп з Варварай Гаральчук
  • 19.00 - фестывальныя кінапаказы / сустрэча з фатографам Юрыем Раецкім
  • 21.00 - ILO&FRIENDS
  • 22.00 - Красная зелень
  • 23.00 - NAVIBAND
  • 24.00 - Алiна Паш
  • 01.00 - 04.00 - JUST DANCE - танцавальныя DJ-сеты. Акрамя таго, у палатках нашых партнёраў будуць адбывацца разнастайныя мерапрыемствы!
 
Фонд "Краіна для Жыцця" выступае адным з партнёраў фестывалю. Гэта значыць, на месцы правядзення вы зможаце набыць атрыбутыку і мерч (цішоткі, худзі, кепкі, сцягі і г.д.) нашай арганізацыі. Усе выручаныя сродкі пойдуць на дапамогу сем'ям палітзняволеных з дзецьмі.
 
Прыходзьце і прыязджайце - будзе цікава!

Приходите и приезжайте – будет интересно!
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям