Фонд Беларускай Салідарнасці BYSOL выплаціў матэрыяльную дапамогу 12 сем'ям палітвязняў, якія знаходзяцца на нашай штомесячнай падтрымцы.
Сябры, адзін з найважнейшых кірункаў дзейнасці фонду “Краіна для Жыцця” – дапамога сем'ям палітвязняў.
Мы ставім сваёй задачай падтрымку родных і блізкіх тых людзей, якія патрапілі за краты з-за сваёй грамадзянскай пазіцыі. Часцяком іх сем'і на волі засталіся без сродкаў да існавання.
Мы апякуемся каля 80 такіх сем'яў, якім мы здзяйсняем штомесячныя выплаты ў памеры 300 еўра. Але тых, хто мае патрэбу, значна больш.
Вось чаму мы так часта просім вас аб водгуку і кожны раз вы здзяйсняеце неверагоднае:
На жаль, збіраць сродкі штомесяц, а гэта больш за 20 000 еўра, становіцца ўсё складаней. Але ж на дапамогу прыходзяць іншыя арганізацыі. Так, у гэтым месяцы нам дапамог фонд BYSOL, які выдаткаваў грошы для сваякоў 12 палітвязняў.
І гэта вельмі важна, падставіць плячо адно аднаму, асабліва ў сённяшнія, цёмныя для Беларусі часы! І нягледзячы ні на што, аказаць падтрымку тым беларусам, якія так высока заплацілі за нашу і вашу свабоду і да гэтага часу знаходзяцца ў зняволенні.
Калі ласка, працягвайце праяўляць салідарнасць і памятайце пра нашых герояў. Падтрымаць фінансава вы можаце тут, маленькай дапамогі не бывае, важны кожныя 5-10 рублёў.

- дзеліцеся інфармацыяй
- падтрымліваеце матэрыяльна
- дапамагаеце палітвязням!