Фонд “Краіна для Жыцця” працягвае збор сродкаў для палітзняволеных

На мінулым тыдні валанцёры фонду «Краіна для Жыцця” перадалі перадачы ў СІЗА некалькіх гарадоў Беларусі. Туды, дзе знаходзяцца палітзняволеныя, якіх мы ўзялі пад апеку.

Перадачы былі адпраўлены ў СІЗА:
  • Віцебска
  • Гомеля
  • Горадні
  • Жлобіна
  • Жодзіна
  • Менска
  • Магілёва

У Віцебску вельмі патрэбны валанцёры. Напішыце нам у чат-бот, калі вы можаце дапамагчы. Усяму навучым і раскажам.

Валанцёры Фонду штотыдзень перадаюць перадачы для герояў. Наш агульны абавязак – праявіць салідарнасць з затрыманымі людзьмі, адзіная віна якіх зводзіцца да жадання змяняльнасці ўлады. Сотні тысяч беларусаў летась на вуліцах сваіх гарадоў заявілі пра сваю нязгоду з вынікамі выбараў і далейшым дэспатызмам з боку сілавога апарату.

З той пары нічога не скончылася і нічога не змянілася, як бы не намагаўся Лукашенка пераканаць беларусаў у адваротным. Ён па-ранейшаму прэзідэнт АМАПу, а не народа.

Толькі разам, салідарна, мы зможам скінуць тырана, спыніць рэпрэсіі і вызваліць палітзняволеных.

3 спосабы дапамагчы палітзняволеным:
 
Разам мы справімся!

Дапамагчы палітзняволеным можна ТУТ.
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям